Конкурсныя этапы Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» XXXV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2026» - конкурс пенсі, які адбудзецца ў рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску з 16 па 19 ліпеня 2026 года. Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў 19 краін з Еўропы, Азіі, Паўднёвай Амерыкі і, упершыню, Аўстраліі.

Гран-пры асноўнага конкурса маладых выканаўцаў атрымала прадстаўніца Італіі Розі Альфана, якая ўдзельнічала пад імем Soraya. Перамога прынесла Італіі першы Гран-пры за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе. Першую прэмію атрымала прадстаўніца Казахстана Амалят Акерке.

XXIV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2026» традыцыйна праводзіўся разам з асноўным конкурсам на пляцоўцы канцэртнай залі «Віцебск» 14 і 15 ліпеня 2026 года. Гран-пры дзіцячага конкурса атрымала прадстаўніца Беларусі Лізавета Цупрык набраўшы максімальную колькасць балаў за два дні. Гэта перамога стала сёмай для Беларусі за час існавання дзіцячай версіі конкурса. Першую прэімію атрымала Лючыя Байку з Румыніі.

Удзельнікі Спіс удзельнікаў: +Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2026»КраінаДарослы конкурсДзіцячы конкурс АўстраліяДжорджыя Хелен Боргудзельнічала пад імем Maxine АзербайджанНафіса Акіева АрменіяЛіяна ДаніэлянАлекса Варданян БалгарыяЕліца Малакава БеларусьАлена КузняцоваЛізавета Цупрыкудзельнічала пад імем Лізавета Боснія і ГерцагавінаУна ШушніцаМаша Гашычудзельнічала пад псеўданімам Maša ГрузіяВажа Гадэліяудзельнічаў пад імем Іраклі ГадэліяБарбарэ Маргошыяудзельнічала пад псеўданімам Barbie ІзраільКіра Абрамаў ІталіяРозі Альфанаудзельнічала пад імем SorayaДавідэ Гуараджы КазахстанАмалят АкеркеЖасміна Тузелава КітайФань ЖанГао Зыду КыргызстанНурдаалот ДзеркембаеўАлімхан Муратаў МалдоваАляксей Осічэў МальтаКіяна Брайдан МанголіяНамуундары Ганзорыгудзельнічала пад псеўданімам Nomuka МексікаСафія Санчэс Эрнандэсудзельнічала пад імем Сафія Менесес РасіяЮлія Малінава-МядзведзеваВалерыя Шаўчэнка РумыніяЮліян НунукаЛючыя Марыя Байкуудзельнічала пад імем Лючыя Байку СербіяІсідора Міцічудзельнічала пад імем Dorra ТуркменістанШырын Джумаева УзбекістанДзіёрбек РазімуродаўШырын Азізава ХарватыяКарла Балог ЧарнагорыяЯна Божавіч ЧэхіяКармэн Сараянаваудзельнічала пад імем Кармэн Сараян ШвецыяНіколь Крукаваудзельнічала пад псеўданімам Nicky SWE ЭквадорПаола Саламэ Кандор Лінкангаудзельнічала пад імем Паола Кандор ЭстоніяВів'ен Эльц

Рэгламент Удзел у асноўным конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў — 20 з розных краін свету, але не больш за аднаго ўдзельніка ад кожнай краіны.

Конкурсныя выступленні праводзяцца публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень канкурсанты выконваюць папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы «мінус адзін». У другі дзень выконваецца папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які занімаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны.

Для дзіцячага конкурса ўзроставы ліміт ад 8 да 14 гадоў уключна.

Прэтэндэнтам на атрыманне «Гран-пры» Конкурсу з’яўляецца ўдзельнік, які набраў найбольшую суму балаў па выніках двух конкурсных выступленняў. У выпадку роўнасці галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў(ла) старшыня журы. Пры наяўнасці спрэчных пытанняў, што ўзнікаюць у працы журы, меркаванне старшыні журы з’яўляецца вырашальным.

Калегія журы Міжнароднае журы фарміруецца дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса «Віцебск-2026» максімальная колькасць сябраў журы лімітавана 12 асобамі, уключна са старшынёй, адказным і тэхнічным сакратарамі.

Журы ацэньвае ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменьшым балам 5. Форма галасавання — адкрытая (электронная): канкурсанты атрымліваюць балы адразу пасля выступа.

Калегія журы асноўнага конкурса:

Анатоль Ярмоленка - старшыня, Народны артыст Беларусі, саліст і каіраўнік гурта "Сябры" Ірына Дарафеева - Заслужаная артыстка Беларусі, спявачка, уладальніца І прэміі конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-1999" - спявачка Тэймураз Боджгуа - кампазітар і спявак, уладальнік ІІ прэміі конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-1995" Алішэр Карымаў - Народны артыст Казахстана, уладальнік ІІІ прэміі конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2011" Дзмітры Малікаў - Народны артыст РФ, кампазітар, спявак Эрхан Байрак - музыкальны прад'юсар, кампазітар

Калегія журы дзіцячага конкурса:

Ілона Браневіцкая - старшыня, Заслужаная Артыстка РФ, спявачка Васіль Раінчык - Народны артыст Беларусі, кампазітар, мастацкі кіраўнік ВІА "Верасы" Вікторыя Алешка - Заслужаная артыстка Беларусі, спявачка Рафаэль Даган - спявак, уладальнік гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-1998" Гайціс Лазданс - кампазітар Рыста Самарджыеў - кампазітар, спявак Яўген Андрыянаў - саліст гурта DoReDos, уладальнік ІІ прэміі конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2013"

Вынікі конкурсаў XXXV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск–2026» У першы дзень конкурса ўдзельнікі выконвалі сусветна вядомыя хіты ў суправаджэнні фанаграмы -1. У другі дзень У другі дзень конкурса ўдзельнікі выконвалі песню славянскага аўтара на адной з славянскіх моў у суправаджэнні Прэзідэнтскага аркестра РБ. №КраінаВыканаўцаДзень 1Дзень 2Агульны балПрэмііІншыя узнагароды2 АўстраліяMaxine646312517 РумыніяЮліян Нунука636012314 КазахстанАмялят Акерке6965134І прэмія4 РасіяЮлія Малінава596112018 БеларусьАлена Кузняцова6667133ІІ прэмія10 ГрузіяІраклі Гадэлія6863131ІІІ прэмія12 ЧэхіяКармэн Сараян656212711 МалдоваАляксей Осічаў6767134ІІ прэмія6 ЭквадорПаола Кондар525811013 УзбекістанДзіёрбек Разімуродаў575811519 КыргызстанНурдаалот Дзеркембаеў6567132ІІІ прэмія7 АзербайджанНафіса Акіева576111816 ІталіяSoraya6966135Гран-пры3 АрменіяЛіяна Даніэлян63631268 ЧарнагорыяЯна Божавіч546211615 СербіяDorra67601271 МексікаСафія Мененсес57601175 КітайФань Жан63581219 Боснія і ГерцагавінаУна Шушніца6262164

XXVI Міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс «Віцебск–2026» У першы дзень конкурса ўдзельнікі выконвалі саўндтрэкі з папулярных мультфільмаў, анімацыйных/мастацкіх фільмаў, мюзіклаў дзіцяча-юнацкай тэматыкі пад фанаграму "-1". У другі дзень конкурса ўдзельнікі выконвалі песню славянскага аўтара на адной з славянскіх моў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга. Абодва конкурсныя дні і галаканцэрт праходзілі ў канцэртнай залі «Віцебск». №КраінаВыканаўцаДзень 1Дзень 2Агульны балПрэмііІншыя узнагароды1 ЭстоніяВів'ен Эльц48531012 ІзраільКіра Абрамаў5669125ІІ прэмія3 РумыніяЛючыя Байку5869127І прэмія4 ГрузіяБарбарэ Маргошыя48541025 Боснія і ГерцагавінаМаша Гашыч51611126 КітайГао Зыду4455997 МанголіяНамуундары Ганзорыг4356998 БалгарыяЭліца Малакава5465119ІІІ прэмія9 ІталіяДавідэ Гуараджы546111510 ХарватыяКарла Балаг546311711 АрменіяАлекса Варданян556311812 КазахстанЖасміна Тузелава6066126ІІ прэмія13 УзбекістанШырын Азізава556411914 РасіяВалерыя Шаўчэнка5465119ІІІ прэмія15 ТуркменістанШырын Джумаева485410216 МальтаКіяна Брайдан465410017 БеларусьЛізавета Цупрык6070130Гран-пры18 ШвецыяНіколь Крукава46509619 КыргызстанАлімхан Муратаў465298

Крыніцы

Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:2026 год у Віцебску