Махамед Алі Раджаі (; , Казвін — , Тэгеран) — іранскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Ірана (1980—1981), Міністр замежных спраў Ірана (1981), Прэзідэнт Ірана (1981).
Біяграфія Нарадзіўся 15 чэрвеня 1933 года ў Казвіне.
Абраны Прэзідэнтам Ірана 2 жніўня 1981 года пасля працы Прэм’ер-міністрам ва ўрадзе Банісадра. Займаў таксама пасаду Міністра замежных спраў Ірана ў сакавіку — жніўні 1981 года. Лідар так званай Іранскай культурнай рэвалюцыі — праграмы па закрыцці ўніверсітэтаў і іншых устаноў, якія, на думку уладаў, спрыялі распаўсюджванню культурнага ўплыву Захаду.
Забіты 30 жніўня 1981 года ў Тэгеране.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Ірана Катэгорыя:Забітыя прэзідэнты