Старада́ўнія дубы́ Багушэ́ўскага лясга́са — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца пад кіраваннем Багушэўскага лясгаса.

Гісторыя Аб’ект быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння на падставе рашэння Сенненскага раённага выканаўчага камітэта № 205 ад 23 лютага 2026 года. Рашэнне аб стварэнні помніка прыроды набыло законную сілу 30 красавіка 2026 года.

Апісанне Аб’ект знаходзіцца ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, за 12,3 кіламетра на ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск і за 2,95 кіламетра на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчытоўка Багушэўскага сельсавета. Дрэвы растуць паблізу ўзлеску ў межах выдзелаў 8 і 25 квартала 18 Сафіеўскага лясніцтва Багушэўскага лясгаса.

Помнік прыроды ўяўляе сабой чатыры блізка размешчаныя адно да аднаго дрэвы дуба чарэшчатага (Quercus robur L.). Усе дрэвы маюць прыблізна аднолькавы ўзрост, які складае каля 210—220 гадоў. Іх вышыня вар’іруецца ў межах ад 31 да 38 метраў. Стан усіх чатырох дрэў ацэньваецца спецыялістамі як здавальняючы.

Агульная плошча батанічнага помніка прыроды складае 0,1024 гектара і складаецца з чатырох асобных участкаў, межы якіх вызначаны па ўмоўнай акружнасці вакол ствалоў кожнага з дрэў. Ахоўная зона для гэтага помніка прыроды не ўстаноўлена.

+ Характарыстыка асобных участкаў помніка прыроды Нумар участку Радыус ад ствала (м) Плошча (га) Геаграфічныя каардынаты Участак № 1 9,8 0,0302 Участак № 2 8,9 0,0249 Участак № 3 8,7 0,0238 Участак № 4 8,5 0,0235

Крыніцы

Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Віцебскай вобласці Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Сенненскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2026 годзе Катэгорыя:2026 год у Віцебскай вобласці