Векавы́я дрэ́вы Галы́нкаўскага лясні́цтва — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца пад кіраваннем Клецкага лясгаса.

Гісторыя Аб’ект быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння на падставе рашэння Клецкага раённага выканаўчага камітэта № 1793 ад 29 снежня 2020 года. Рашэнне аб стварэнні помніка прыроды набыло законную сілу 16 студзеня 2021 года.

Апісанне Помнік прыроды знаходзіцца за 1,85 кіламетра на захад ад вёскі Машукі, на тэрыторыі выдзелаў 46 і 69 квартала 21 Галынкаўскага лясніцтва Клецкага лясгаса. Землекарыстальнікамі з’яўляюцца ДЛГУ «Клецкі лясгас» і ААТ «Клецкі райаграсэрвіс».

У склад помніка ўваходзяць тры дрэвы: дуб чарэшчаты (Quercus robur), ліпа драбналістая (Tilia cordata) і ясень звычайны (Fraxinus excelsior). Агульная плошча помніка прыроды складае 0,21 гектара. Яго мяжа вызначана як умоўная лінія вакол ствалоў дрэў радыусам 15 метраў ад кожнага дрэва паасобку.

+ Характарыстыка дрэў у складзе помніка прыроды Нумар Від дрэва Геаграфічныя каардынаты 1 Дуб чарэшчаты 2 Ліпа драбналістая 3 Ясень звычайны

Ахоўная зона Для помніка прыроды ўстаноўлена ахоўная зона плошчай 0,64 гектара. Яе мяжа вызначана як умоўная лінія, што праходзіць на адлегласці 30 метраў ад ствалоў дрэў (або 15 метраў ад мяжы помніка прыроды) па знешнім контуры. У межах помніка прыроды і яго ахоўнай зоны забараняецца прымяненне хімічных сродкаў барацьбы з раслінамі і размяшчэнне любых адходаў, у тым ліку арганічных.

Крыніцы

Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Клецкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Мінскай вобласці Катэгорыя:Машукі