Ракаўскае замчышча — помнік археалогіі ў в. Ракаў Валожынскага раёна.
Пляцоўка гарадзішча размешчана за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на узвышшы, у пойме левага берага р. Іслач. Яе памеры 52 х 22 м, па форме нагадвае авал.
Гарадзішча ўяўляла сабой умацаваны раён. Час яго з’яўлення, прыкладна, VII—VIII стагоддзі. Па меркаваннях некаторых гісторыкаў, асновы ракаўскага гарадзішча закладзены яшчэ ў I—II стагоддзях. Яго называюць яшчэ жалезным гарадзішчам — па назве жалезнага веку.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Гарадзішчы Валожынскага раёна Катэгорыя:Ракаў