Сядзіба Сцыпіёнаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў у Воранаве (Гродзенская вобласць), належала шляхецкаму роду Сцыпіёнаў дэль Кампа. Захаваны аднапавярховы сядзібны дом, парк і флігелі.
Маёнтак звязаны з родам Сцыпіёнаў з пачатку XVIII стагоддзя. Будынак сядзібы мае сіметрычную кампазіцыю. Да сядзібы вядзе алея з таполяў і ліп. Акрамя асноўнага дома, захаваліся два дамы (флігелі), у якіх раней жылі батракі.
Падчас савецкай улады ў сядзібе была арганізавана школа. Класы размяшчаліся ў панскім доме, а таксама ў сучаснай кастэлянскай, у 1960-х гадах пабудавалі два новых будынкі. З 1960 адчынена школа-інтэрнат, а з 1975 яе пераўтварылі ў дапаможную школу. У «белым корпусе» знаходзіцца краязнаўча-этнаграфічны музей Воранаўскай дапаможнай школы-інтэрната.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Воранава Катэгорыя:Сцыпіёны дэль Кампа