Парцэляцыя (фр. paralle, лац. particula ‘часціца’) — сінтаксічная канструкцыя; чляненне сказа, пры якім змест выказвання рэалізуецца не ў адной, а ў дзвюх і больш інтанацыйна-сэнсавых канструкцыях, размешчаных адна за другой з працяглымі паўзамі.

Парцэляцыя як вобразна-стылістычны прыём узмацняе сэнсавыя і экспрэсіўныя адценні значэнняў.

Моўная адзінка, якая далучаецца да асноўнай часткі выказвання пры парцэляцыі, называецца парцэлят. Парцэлятам можа быць, як правіла, любы даданы член сказа, а таксама іх спалучэнне.

Прыклады

Здаецца, што пяюць над табой срэбныя жаўранкі, заліваюцца таемныя бомы цудоўнымі танюсенькімі пералівамі, якія акунаюць цябе ў небыццё. Нібы вясна абдымае цябе пахучымі кветкамі. (М. Лынькоў) Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. Дзе так нядаўна яшчэ стракацелі палоскі. (Я.Брыль)

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Рытарычныя фігуры