Станіслаў Ясюкевіч (, ) — акцёр польскага тэатра, кіно і тэлебачання.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Яна Ясюкевіча і Міхаліны Сянкевіч. У 1928—1939 гадах вучыўся ў школе ў Паставах. Сям’я жыла на вуліцы Віленскай (зараз — Савецкая).
Ва ўзросце васямнаццаці гадоў прыняў удзел у Вераснёўскай кампаніі 1939 г. Пасля вяртання дадому паступіў у дзевяты клас савецкай сярэдняй школы, якую скончыў у 1941 годзе. Падчас нямецкай акупацыі ён працаваў мастаком шыльдаў, рабочым і пісарам у гарадской управе. Ён таксама актыўна ўдзельнічаў у падпольным супраціве, змагаючыся са студзеня 1944 годаў 4-й партызанскай брыгадзе «Нарач» Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Лангіна Вайцяхоўскага «Роніна».
Жыхар Пастаў Станіслаў Юркаўлянец згадваў: У 1944 годзе падраздзяленні Арміі Краёвай наблізіліся да Паставаў. Моладзь пачала ўцякаць з горада, далучаючыся да Арміі Краёвай. Станіслаў Ясюкевіч, які вечарамі граў польскі гімн на трубе з вежы касцёла ў суседняй вёсцы Задзеўе, таксама ўцёк да Арміі Краёвай.Пасля ўступлення Чырвонай Арміі 4-я брыгада АК была раззброеная, быў мабілізаваны ў рэзервовы пяхотны полк у Калузе.
У студзені 1946 года ён перабраўся з СССР ў Польшчу, здаў выпускны экзамен у сярэдняй школе ў паскораным тэмпе і пачаў вучобу на факультэце выяўленчых мастацтваў Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні. Адначасова ён адзін сезон выступаў у тэатры «Дом салдат», дзе 5 кастрычніка 1946 года дэбютаваў у ролі Яна ў «Дзявочых клятвах». У 1949 годзе скончыў акцёрскі факультэт Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Варшаве (якая знаходзілася ў Лодзі). <ыў акцёрам драматычных тэатраў ва Уроцлаве (1949—1955), а затым выступаў у Польскім тэатры ў Варшаве (з 1955 года да сваёй смерці) . У 1959 годзе ён сыграў ролю Зянона Зембевіча ў экранізацыі п’есы Зоф’і Налкоўскай «Мяжа» (Тэатр Польскага радыё, рэжысёр Войцех Мацееўскі). Меў шэраг узнагарод як дзеяч культуры ад уладаў ПНР.
З 1951 года ён быў жанаты з актрысай Зоф’яй Камароўскай (1921—1996), дачка — Эва.
Фільмаграфія (падборка)
Неўтаймаваны горад (1950) — савецкі салдат Цэлюлоза (1953) — Gąbiński Салдат Перамогі (1953) — савецкі салдат Пад фрыгійскай зоркай (1954) — Гэмбінскі Падхалле ў агні (1955) - гайдук Ердана. Цень (1956) Скарб капітана Мартэнса (1957) — Гац Апошні стрэл (1958) — Стэфан Зярно Вольны горад (1958) — Конрад Гудэрскі Лунатыкі (1959) — Пётр Новак Крыжакі (1960) — Ульрых фон Юнгінген, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Маці Іаанна ад Анёлаў (1960) — Хшаншчэўскі Чатыры танкісты і сабака (1966—1970) — эпізоды: 7. Скрыжаванне, 8. Узбярэжжа, 9. Абмен, 21. Дом — Станіслаў Кос, псеўданім «Вэст», бацька Янка Графіня Косель (1968) — Раймунд Закліка Графіня Косель (серыял) (1968) — Раймунд Закліка Стаўка большае за жыццё - 16 эпізод серыяла: "Аперацыя «Дубовы ліст» (1968) — генерал Пфістэр Дзень ачышчэння (1969) — маёр Дзядэк Нюрнбергскі эпілог (1970) — генерал Рудэнка, савецкі пракурор Ружанец граната (1970) — паручнік, які ляжыць у шпіталі разам з Юзафам Як далёка, як блізка (1971) — капітан грамадзянскага апалчэння Віктарына, ці Вы з Бове? (1971) — Фрэдэрык Тайлефер, бацька Віктарыны У пустыні і глушы (1973) — Уладзіслаў, бацька Стася «Патоп» (1974) — айцец Аўгусцін Кардэцкі
Памяць У Паставах усталявана памятная дошка ў гонар акцёраў Станіслава Ясюкевіча і Зыгмунта Кенстовіча.
Крыніцы
Спасылкі
Stanisław Jasiukiewicz na zdjęciach w bibliotece Polona
Катэгорыя:Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы Катэгорыя:Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе Катэгорыя:Кінаакцёры Польшчы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя нагрудным знакам 1000-годдзя польскай дзяржавы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы» Катэгорыя:Выпускнікі Тэатральнай акадэміі імя Аляксандра Зельвяровіча