За Веру (Бога), Цара і Айчыну () — рускі дэвіз, распаўсюджаны ў перыяд царскай Расіі з XIX стагоддзя.
Аўтарства выразу невядома (некаторымі прыпісваецца камусьці з роду дваран Юр’еўскіх), але лічыцца, што распаўсюджваннем і папулярнасці яго паслужыла ўвядзенне ў рэгулярныя войскі пасады палкавога святара. У 1812 годзе дэвіз «За веру і цара» быў уведзены на знак дзяржаўнага апалчэння імператара Аляксандра I — Апалчэнскі крыж. Дэвіз геральдычна быў адлюстраваны ў прынятым у 1882 годзе Вялікім Дзяржаўным гербе Расійскай імперыі.
Традыцыйна дэвіз абазначаў асноўныя запаведзі, якія павінен быў ведаць рускі афіцэр: «Душу — Богу, сэрца — жанчыне, доўг — Айчыне, гонар — нікому».
Існавала таксама змененая версія дэвізу, прапанаваная Сяргеем Уваравым, міністрам народнай асветы, яна гучала як «Праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць».
Пасля дэвіз стаў выкарыстоўвацца паўсюдна, уключаючы чарнасоценскія і манархічныя кругі. У цяперашні час дэвіз выкарыстоўваецца ў праварадыкальных рускіх нацыяналістаў і сучасных манархістаў.
Крыніцы
Літаратура Шамбаров В. Е. «За Веру, Царя и Отечество». — М.: Алгоритм, 2003. — 655 с.
Спасылкі Гайда Ф. «За веру, царя и отечество»: к истории знаменитого воинского девиза, на Православие.Ru. Электронные копии газеты «За веру, царя и отечество» в путеводителе РНБ «Газеты в сети и вне её»
Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Расійскай імперыіКатэгорыя:Палітычныя лозунгіКатэгорыя:Дэвізы