Рэспубліка Косава (), часам першая Рэспубліка Косава () — самаабвешчаная дзяржава, утвораная 19 кастрычніка 1991 года сходам этнічных албанскіх палітыкаў аўтаномнага краю Косава і Метохіі па выніках непрызнанага югаслаўскімі ўладамі рэферэндуму аб незалежнасці. Папярэднічала гэтаму тое, што косаўскія албанцы, на фоне крызіснай сітуацыі ў Югаславіі, арганізавалі сепаратысцкі рух, стварыўшы шэраг паралельных органаў улады ў галіне адукацыі, медыцынскай дапамогі, а таксама падаткаабкладанняClark, Howard. Civil Resistance in Kosovo. London: Pluto Press, 2000. ISBN 0-7453-1569-0.
Прэзідэнтам дзяржавы стаў Ібрагім Рукова.
Незалежнасць Косава афіцыйна была прызнана толькі Албаніяй, на неафіцыйным узроўні падтрымліваліся кантакты таксама з ЗША, ФРГ і Вялікабрытаніяй.
Сітуацыя ў рэгіёне ў выніку прывяла да вайны паміж албанцамі і цэнтральным урадам у Белградзе. У 1999 годзе у канфлікт умяшаліся ЗША і НАТА, разгарнуўшы бамбардзіроўкі Югаславіі з мэтай ціску па косаўскім пытанні. Па выніку кампаніі югаслаўскія ўлады падпісалі ваенна-тэхнічнае пагадненне, якое дазваляла міратворцам НАТА (KFOR) і міжнароднай грамадзянскай місіі (UNMIK) уехаць у Косава. UNMIK узяла на сябе кіраванне краем. 31 студзеня 2000 года ўсе органы ўлады Рэспублікі Косава заявілі аб спыненні сваёй дзейнасці, перадаўшы паўнамоцтвы міжнароднай адміністрацыі.
У 2008 годзе Косава паўторна абвясціла незалежнасць.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыя КосаваКатэгорыя:Югаслаўскія войныКатэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Найноўшага часуКатэгорыя:Гістарычныя дзяржавы БалканаўКатэгорыя:Колішнія непрызнаныя дзяржавы