SFOR () — сілы НАТА па падтрыманні міру ў Босніі і Герцагавіне.
Увосень 1995 года па ўмовах Дэйтанскіх пагадненняў, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Босніі, сюды для забеспячэння выканання пагаднення было накіравана 60 тысяч вайскоўцаў краін НАТА. Да снежня 1996 г. гэтая місія называлася IFOR ().
У студзені 1996 г. у Боснію і Герцагавіну таксама была ўведзена расійская паветрана-дэсантная брыгада, якая пазней увайшла ў склад шматнацыянальнай дывізіі «Поўнач» SFOR.
Сама місія SFOR была створана на падставе рэзалюцыі СБ ААН № 1088 ад 12 снежня 1996 года як місія — працяг IFOR.
У 2003 годзе амерыканскі кантынгент быў выведзеныКиясов А. С. Завершая начатую работу… Политика республиканской администрации США на Западных Балканах в 2000-е годы // Вестник Самарского государственного университета. — 2010. — № 5 (79). — С. 79, а з лістапада 2004 года адказнасць за міратворчую місію ў Босніі і Герцагавіне прыняў на сябе Еўрапейскі Саюз (кантынгент EUFOR у рамках аперацыі «Алтэа»). НАТА таксама працягвае захоўваць сваю прысутнасць у Босніі і Герцагавіне ў выглядзе ваеннага штаба.
Гл. таксама KFOR
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Сайт SFOR Ю.Коваленко.СМЕНА КАРАУЛА НА БАЛКАНАХ В.Поздняк. Концепции миротворчества в исследованиях проблем международной безопасности Броня крылатой пехоты
Катэгорыя:Баснійская вайнаКатэгорыя:НАТА