Баляслаў Адольфавіч Сперскі (, в. Канчаны Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — , Верхнеўральск, турма МДБ) — рымска-каталіцкі святар.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вілейскім павеце, паходзіў з польскай шляхецкай сям’і. Скончыў гімназію, Віленскую духоўную семінарыю, Магілёўскую духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу са ступенню магістра тэалогіі. Прыняў сакрамэнт святарства (1897).

Прызначаны выкладчыкам у Віленскую духоўную семінарыю. З 1902 года пробашч парафіі Адшукання Св. Крыжа ў в. Жырмуны. З 1906 года у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мяст. Жалудок, пробашч парафіі св. Казіміра ў в. Ліпнішкі. З 1918 года пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кобрыне. З 22 жніўня 1920 па 28 сакавіка 1921 года у парафіі Скотнікі Сандамірскай дыяцэзіі. З 1927 пробашч і дэкан фарнага касцёла св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. З 1933 года адміністратар і катэхет парафіі св. Барталамея ў Вільні. З 1936 года ў парафіі Усіх Святых у Вільні.

Падчас 2-й сусветнай вайны накіраваны ў Мінск. Дапамагаў яўрэям. Арыштаваны гестапа, вывезены ў Вільню. Вызвалены праз 5 дзён. Зноў арыштаваны гестапа 3 сакавіка 1942 года. Зняволены ў віленскай турме Лукішкі, потым інтэрніраваны ў Шалтупы. Пасля вяртання ў Вільню зноў служыў у касцёле Усіх Святых. У верасні 1944 выехаў на Магілёўшчыну, служыў у касцёлах Оршы, Магілёва і інш.

Арыштаваны НКВД 14 снежня 1946 года ў Вільні. Асуджаны ў жніўні 1947 года асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў працоўных лагераў. Этапаваны ў Бобрык Данской каля Сталінагорска, потым пераведзены ва Уладзімірскі палітычны ізалятар МДБ, далей у лагер пад Верхнеўральскам. Загінуў у зняволенні.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва