Сад Хімедзі — гэта традыцыйны японскі сад у Адэлаідзе, Паўднёвая Аўстралія, падораны Хімедзі, горадам-пабрацімам Адэлаіды, у 1982 годзе.
Гісторыя Першапачатковы праект сада быў зроблены супрацоўнікамі савета ў кансультацыі з японскай абшчынай Адэлаіды пасля ўстанаўлення Адэлаідай і Хімедзі адносін пабрацімства ў 1982 годзе. Аднак праект быў раскрытыкаваны, у прыватнасці за агароджу з рабіцы і адсутнасць увагі да дэталяў.
У 1986 годзе японскі ландшафтны дызайнер Ёсітака Кумада прадставіў планы па рэканструкцыі сада, якія ўключалі куплю дрэў і кустоў з Мельбурна і камянёў з наваколляў Адэлаіды. Пасля сінтаісцкай цырымоніі закладкі падмурка ў маі 1987 года пачаліся работы, пры гэтым сам Кумада кіраваў праектам. Невялікае возера было зменена, «Мора пяску» было пашырана, а астатні сад быў запоўнены старанна адабранымі раслінамі і ўпрыгажэннямі, каб дапоўніць гранітны ліхтар Окуна-ін, падораны горадам Хімедзі ў 1985 годзе. Пераробка была цалкам скончана ў 1989 годзе, але Кумада працягваў наведваць яго кожны год у пачатку 1990-х гадоў, дапрацоўваючы дэталі і навучаючы тэхніцы садоўнікаў савета.
Апісанне Многія прынцыпы дызайну Кумады да гэтага часу відавочныя. Тратуарная плітка зроблена такога памеру, што прымушае дарослага пешахода запаволіць крок. Сад падзелены на шань-шуй (山水), «сад гор і азёр», і карэ-шаншуй (枯山水), «сухі сад камянёў», прызначаны для таго, каб выклікаць ва ўяўленні горы, акружаныя вадой, ці нават морам.
Каманда садоўнікаў савета да гэтага часу выкарыстоўвае метады, якім навучаў сам Кумада, што перадаюцца па меры змены персаналу. Догляд за «Морам пяску» патрабуе вялікай увагі, каб захаваць яго асноўны ўзор, які перадае хвалі, што адыходзяць ад астравоў, і прамыя лініі акіяна.
Галерэя
Спасылкі
Муніцыпальная старонка сада
Крыніцы
Катэгорыя:Сады і паркі Аўстраліі Катэгорыя:Адэлаіда Адэлаіда Катэгорыя:Аўстралійска-японскія адносіны