Цукубаі (, ) — невялікі традыцыйны японскі басейн, у асноўным рытуальнага прызначэння.
Цукубаі вырабляюцца звычайна з суцэльнага каменя і носяць культавы характар. Каменныя чашы басейна могуць упрыгожвацца іерагліфаміНа некаторых цукубаі, напрыклад у храме Роан-дзі, робіцца надпіс (пры гэтым квадратная ёмістасць для вады «ўдзельнічае» ў фарміраванні надпісу, гл. малюнак), у больш разгорнутым выглядзе: , варэ тада тару-о сіру, што можна перакласці як «стараюся быць задаволеным тым, што маю», гэта значыць, важна адчуваць духоўнае задавальненне незалежна ад матэрыяльнага дабрабыту і рэлігійнымі сімваламі. Вада паступае праз бамбукавую трубу (какэі, ). Цукубаі забяспечваюцца спецыяльнымі драўлянымі каўшамі (, цукубаі-бісяку) .
Першапачаткова падобныя басейны былі атрыбутамі будысцкіх храмаў Японіі і служылі для рытуальнага абмывання рук і паласкання рота. Як і цясіцу, цукубаі з’яўляюцца неад’емнай часткай традыцыйнай японскай чайнай цырымоніі. Часам какэі дапаўняюцца нескладаным бамбукавым механізмам, які выдае стук з пэўнай перыядычнасцю.
У цяперашні час цукубаі разам з традыцыйнымі ліхтарамі тора часта выкарыстоўваюцца як дэкаратыўны элемент у японскіх садах.
Крыніцы
Гл. таксама Тэмідзуя
Спасылкі У цэнтры сада, каля фантана…
Катэгорыя:Японская чайная цырымонія Катэгорыя:Культура Японіі Катэгорыя:Рытуальнае ачышчэнне