Адэля Мардасевіч (, у манастве Марыя Стэла; ) — каталіцкая манахіня-назарэцянака, адна з Навагрудскіх мучаніц.
Біяграфія Нарадзілася ў 1888 годзе ў в. Цясноўка Нясвіжскага павета Расійскай імперыі. Пасля смерці маці, родзічы забралі яе ў Вільню. Тут скончыла настаўніцкую семінарыю, якую арганізавалі назарэцянкі пад выглядам ткацкай школы. Ва ўзросце 22 гадоў уступіла ў кангрэгацыю назарэцянак. Адбывала навіцыят у Італіі, у 1913 годзе вярнулася на радзіму. Доўгі час знаходзілася ў Чэнстахове. Пабывала ў Італіі ў 1921 годзе. Затым працавала ў Чэнстахове, Кракаве, Вадавіцах і Стрыі. Выконвала функцыі выхавацелькі ў інтэрнаце, эканомкі, закрыстыянкі, вышывальніцы. Меркавана, увосень 1936 года прыбыла ў Навагрудак. Настаяцельніца супольнасці. Разам з дзесяццю іншымі манахінямі расстраляна нацыстамі ў 1943 годзе.
Крыніцы
Літаратура Bł. Maria Stella i 10 Towarzyszek — pamięć, świadectwa, łaski / Redakcja i komentarze s. Ruth Kawa CSFN; Biogramy, komentarz historyczny, przypisy s. Beata Rzepczyk CSFN. — Rzym, 2015. — ISBN 978-83-936328-4-8
Катэгорыя:Манашкі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Расстраляныя