Густаў Чарноцкі () — землеўласнік і ўраднік на Міншчыне.
З роду Чарноцкіх, сын Караля, унук Францішка Ксаверыя, заснавальніка радавой сядзібы ў Лецяшыне. Меў чатырох братоў — Маўрыцыя, Уладзіміра, Францішка (каталіцкі святар) і Грацыяна.
Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт, дзе вывучаў правазнаўства і дыпламатыю. Уваходзіў у склад студэнцкай карпарацыі Konwent Polonia (прыняты ў другім семестры 1843 года).
Напачатку працаваў хатнім настаўнікам у шляхецкіх маёнтках і на дзяржаўнай службе (быў расійскім чыноўнікам). Пасля смерці бацькі (1870) стаў наступным уладальнікам Лецяшына, поўнасцю прысвяціў сябе гаспадарцы.
Пры Густаве ў Лецяшыне была праведзена маштабная рэканструкцыя. Стары драўляны дом быў грунтоўна перабудаваны і пашыраны. Быў закладзены пейзажны парк. Гаспадарка маёнтка была мадэрнізавана і арыентавана на рынкавы продаж прадукцыі, што зрабіла Лецяшын адным з самых заможных фальваркаў Слуцкага павета.
Каля 1870 года ажаніўся з Юзэфай Свянціцкай, якая паходзіла з суседняга маёнтка Нача. Іх сын, Стэфан Чарноцкі (1876), пераняў у спадчыну Лецяшын і стаў апошнім уладальнікам маёнтка перад падзеямі 1939 года.
Густаў