Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (; , Яганэсбург, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Брытанская імперыя — , Кейптаўн, ПАР) — апошні дзяржаўны прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (1989—1994), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1993) разам з Нельсанам Мандэлам.

Біяграфія Нарадзіўся 18 сакавіка 1936 года ў Яганэсбургу.

У 1958 годзе скончыў універсітэт Почэфструма.

У 1961 годзе пачаў адвакацкую практыку ў Ферэніхінгу.

З 1973 года — прафесар універсітэта Почэфструма.

З 17 верасня 1984 года па 15 жніўня 1989 года быў Міністрам адукацыі ПАР.

З 15 жніўня 1989 года па 10 мая 1994 года быў дзяржаўным прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

З 10 мая 1994 года па 30 чэрвеня 1996 года быў Віцэ-прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Памёр 11 лістапада 2021 года.

Узнагароды прэмія міру імя Фелікса Уфуэ-Буаньі (1991) Нобелеўская прэмія міру (1993) ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўніверсітэта (1993) ордэн Мапунгубве (2002) прэмія прынцэсы Астурыйскай за міжнароднае супрацоўніцтва Філадэльфійскі медаль Свабоды прэмія Джэймса Джойса ганаровы доктар Хайфскага ўніверсітэта

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.330

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў ПАР Катэгорыя:Прэзідэнты ПАР Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ПАР