Букераўская прэмія () — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі ці Зімбабвэ, за раман напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (да 2002 года прызавая сума складала 21 тысячу фунтаў). Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе. З 2002 года спонсарам Букераўскай прэміі выступае група кампаній Man, таму поўная афіцыйная назва прэміі — The Man Booker Prize.

З 2005 года ўручаецца таксама Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую мову і «даступныя ў шырокім продажы» ў Вялікабрытаніі.

У кастрычніку 2025 года Букераўскі фонд абвясціў аб стварэнні , якая упершыню будзе ўручана ў 2027 годзе.

Нюансы ўзнагароды Прэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасці нацый (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірландыі ці Зімбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амерыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасці з’яўляюцца англамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.

Ужо само вылучэнне на прэмію Букера з’яўляецца сведчаннем добрых якасцей кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі не толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу года, але і ў тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі і павялічыць продаж кнігі.

Дадатковыя звесткі Чатыры лаўрэаты Букераўскай прэміі — Уільям Голдынг, Надзін Гордымер, В. С. Найпал і Дж. М. Кутзэе сталі пасля лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Пісьменнікі Джон Максвел Кутзее і Пітэр Кэры заваявалі Букера двойчы (у 1983 і 1999 гг.; у 1988 і 2001 гг., адпаведна). Нікім не перасягнуты рэкорд Айрыс Мёрдак (лаўрэата Букера ў 1978 г.) па ліку трапленняў у «кароткі» спіс — 6 разоў.

Лаўрэаты Год Аўтар Назва Арыгінальная назва Краіна 1969 Персі Говард Ньюбі «За гэта прыйдзецца адказаць» Something to Answer For Вялікабрытанія 1970 Берніс Рубенс «Абраны член» The Elected Member Вялікабрытанія 1970 Джэймс Гордан Фарэл «Праблемы» Troubles Вялікабрытанія 1971 Відзьядхар Сураджпрасад Найпал «У падвешаным стане» In a Free State ВялікабрытаніяТрынідад і Табага 1972 Джон Бергер «G.» G. Вялікабрытанія 1973 Джэймс Гордан Фарэл «Аблога Крышнапура» The Siege of Krishnapur Вялікабрытанія 1974 Надзін Гордымер «Захавальнік» The Conservationist ПАР Стэнлі Мідэлтан «Свята» Holiday Вялікабрытанія 1975 Рут Джабвала «Спякота і пыл» The Siege of Krishnapur ВялікабрытаніяГерманія 1976 Дэвід Сторы «Сэвіл» Saville Вялікабрытанія 1977 Пол Скот «Застаючыся» Staying On Вялікабрытанія 1978 Айрыс Мердак «Мора, мора» The Sea, the Sea Ірландыя 1979 Пенелопа Фіцджэральд «Афшор» Offshore Вялікабрытанія 1980 Уільям Голдынг «Рытуалы плавання» Rites of Passage Вялікабрытанія 1981 Салман Рушдзі «Дзеці поўначы» Midnight's Children ВялікабрытаніяІндыя 1982 Томас Кенілі «Каўчэг Шындлера» Schindler's Ark Аўстралія 1983 Джон Максвел Кутзее «Жыццё і час Міхаэля К.» Life & Times of Michael K ПАР 1984 Аніта Брукнер «Атэль „У возера“» Hotel du Lac Вялікабрытанія 1985 Керы Хальмэ «Людзі-шкілеты» The Bone People Новая Зеландыя 1986 Кінгслі Эміс «Старыя чэрці» The Old Devils Вялікабрытанія 1987 Пенелопа Лайвлі «Месяцавы тыгра» Moon Tiger Вялікабрытанія 1988 Пітэр Кэры «Оскар і Люсінда» Oscar and Lucinda Аўстралія 1989 Кадзуя Ісыгура «Рэштка дня» The Remains of the Day ВялікабрытаніяЯпонія 1990 Антонія Байэт «Валодаць» Possession: A Romance Вялікабрытанія 1991 Бэн Окры «Галодная дарога» The Famished Road Нігерыя 1992 Майкл Ондатжэ «Англійскі пацыент» The English Patient КанадаШры-Ланка Бары Ансварт «Святы Голад» Sacred Hunger Вялікабрытанія 1993 Родзі Дойл «Педзі Кларк ха-ха-ха» Paddy Clarke Ha Ha Ha Ірландыя 1994 Джэймс Келман «Да чаго ж яно ўсё запазнілася» How Late It Was, How Late Вялікабрытанія 1995 Пэт Баркер «Дарога зданяў» The Ghost Road Вялікабрытанія 1996 Грэм Свіфт «Апошнія распараджэнні» Last Orders Вялікабрытанія 1997 Арундаці Рой «Бог дробязяў» The God of Small Things Індыя 1998 Іэн Макьюэн «Амстэрдам» Amsterdam Вялікабрытанія 1999 Джон Максвел Кутзее «Ганьба» Disgrace ПАР 2000 Маргарэт Этвуд «Сляпы забойца» The Blind Assassin Канада 2001 Пітэр Кэры «Праўдзівая гісторыя хеўры Келі» True History of the Kelly Gang Аўстралія 2002 Ян Мартэл «Жыццё Пі» Life of Pi Канада 2003 Ді Бі Сі П’ер «Вернон Пане Літл» Vernon God Little Аўстралія 2004 Алан Холінгхерст «Лінія прыгажосці» The Line of Beauty Вялікабрытанія 2005 Джон Бэнвіл «Мора» The Sea Ірландыя 2006 Кіран Дэсаі «Спадчына спустошаных» The Inheritance of Loss Індыя 2007 Эн Энрайт «Збор» The Gathering Ірландыя 2008 Аравінд Адыга «Белы тыгра» The White Tiger Індыя 2009 Гілары Ментэл «Вулф Хол» Wolf Hall Вялікабрытанія 2010 Говард Джэйкабсан «Праблема Фінклера» The Finkler Question Вялікабрытанія 2011 Джуліян Барнс «Адчуванне канца» The Sense of an Ending Вялікабрытанія 2012 Хілары Ментэл «Заносце целы» Bring Up the Bodies Вялікабрытанія 2013 Элеанор Катон «Свяцілы» The Luminaries Новая Зеландыя 2014 Рычард Флэнаган «Вузкая дарога на скрайнюю поўнач» The Narrow Road to the Deep North Аўстралія 2015 Марлон Джэймс «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» A Brief History of Seven Killings Ямайка 2016 Пол Біцці «Распродаж» The Sellout ЗША 2017 Джордж Сондэрс «Лінкальн у бардо» Lincoln in the Bardo ЗША 2018 Анна Бёрнс «Малочнік» Milkmen Вялікабрытанія 2019 Маргарэт Этвуд,Бернардын Эварыста «Запаветы»;«Дзяўчына, жанчына, усё астатняе» The Testaments;Girl, Woman, Other Канада,Вялікабрытанія 2020 Дуглас Сцюарт «Шагі Бэйн» Shuggie Bain Вялікабрытанія 2021 Дэйман Гэлгут «Абяцанне» The Promise ПАР 2022 Шэхан Карунацілака «Сем поўняў Маалі Алмейды» The Seven Moons of Maali Almeida Шры-Ланка 2023 Пол Лінч «Песня прарока» Prophet Song Ірландыя 2024 Саманта Харві «Арбіта» Orbital Вялікабрытанія2025Дэвід Салай«Плоць»FleshВялікабрытанія, Венгрыя

Гл. таксама Міжнародная Букераўская прэмія Дублінская літаратурная прэмія

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Букераўскай прэміі