«Бярэзіна» («Пераход арміі Напалеона праз Бярэзіну ў 1812 г.») — панарама, створаная польскімі мастакамі Войцехам Косакам і Юліянам Фалатам у 1895 годзе, прысвечаная бітве на Бярэзіне. Цалкам да цяперашняга часу не захавалася.
Гісторыя Панарама стваралася на працягу 16 месяцаў і была прадстаўлена ў Берліне ў спецыяльным будынку. Вышыня панарамы склала 15 метраў, акружнасць — 120 метраў. У 1896 годзе яна была адкрыта для публікі.
Панарама «Бярэзіна» пабывала ў Расіі. У красавіку 1900 года яе паказалі ў Кіеве, у ліпені 1901 года — у МасквеВойцех Косак .
Апошнім прытулкам панарамы стаў Кракаў, дзе ў 1907 годзе Войцех Косак уласнаручна разрэзаў панараму на фрагменты, кожны з якіх падпісаў, а пазней пусціў на продаж. Паводле слоў гіда Нацыянальнага музея ў Ополе — Яны Філіпчук — шэсць фрагментаў знаходзяцца ў музеях Польшчы, яшчэ чатыры — у іншых краінах.
Разгорнутыя рэпрадукцыі ўсёй панарамы былі апублікаваныя ў некалькіх краінах Еўропы. У цяперашні час яны з'яўляюцца рарытэтам.
Барысаўскі аб'яднаны музей (горад Барысаў, Беларусь) валодае фотарэпрадукцыяй гэтай працы польскіх жывапісцаў, падоранай музеюБітва на Бярэзіне: 200 гадоў праз.
Крыніцы
Літаратура Г. Ю. Мазінг, Л. Ф. Ерусалімчык. Бярэзіна, год 1812-ы. — Мінск: Полымя, 1991
Спасылкі Таямніца панарамы «Бярэзіна»
Катэгорыя:Айчынная вайна 1812 года ў выяўленчым мастацтве Катэгорыя:Панарамы Катэгорыя:Батальныя карціны Катэгорыя:Карціны 1896 года