Шамберыйскі сабор, або сабор Святога Францыска Сальскага (фр. Cathédrale Saint-François-de-Sales de Chambéry) — рымска-каталіцкі храм у Шамберы, Францыя. Кафедральны сабор архідыяцэзіі Шамберы, прысвечаны святому Францыску Сальскаму і мае тытул малой базілікі.

Пабудаваны ў XV стагоддзі як касцёл суседняга францысканскага кляштара і быў асвечаны ў 1488 годзе. Сабор быў значна разбураны падчас Французскай рэвалюцыі, але інтэр’ер быў цалкам адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя. У 1874 годзе Папа Пій IX надаў сабору дадатковы тытул малой базілікі. У 1906 годзе храм абвешчаны гістарычным помнікам.

Арган (больш за 2800 труб) быў пабудаваны ў 1847 годзе ліёнскім арганным майстрам Аўгусцінам Цайгерам і з'яўляецца гістарычным помнікам. Адрэстаўраваны ў 2004 годзе арганным майстрам Паскалем Куарынам.

Катэгорыя:Шамберы