Браздзе́чына (, Сустракаецца таксама варыянт Браздетчино.) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Барздоўскага сельсавета.
За 13 км на паўднёвы ўсход ад Оршы, за 1,5 км на паўночны ўсход ад аўтадарогі Крычаў — Орша — Лепель (Р15).
Праз вёску цячэ рака Дзеравіж, левы прыток Крапівенкі.
Гісторыя У 18 стагоддзі — уласнасць Сапегаў. У 19—20 стагоддзях — у Пугляёўскай воласці Горацкага павета. У 1886 годзе ў Браздзечына налічвалася 35 двароў, 220 жыхароў, хлебазапасны магазін, мураваная Свята-Петрапаўлаўская праваслаўная царква. У 1894 годзе было адкрыта земскае народнае вучылішча. У пачатку 20 стагоддзя зафіксавана 59 двароў, каля 350 жыхароў. Сялу належала 588 дзесяцін зямлі, у тым ліку 15 дзесяцін лесу.
У 1924—1974 гадах цэнтр Браздзечынскага сельсавета.
У 1980 годзе да Браздечына далучана вёска ЛучыншчынаПамяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 494..
Насельніцтва 2009 год — 137 чалавек 1999 год — 176 чалавек
Славутасці Свята-Петрапаўлаўская царква (1875) —
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя:Барздоўскі сельсавет