Алена Карп (1987 г.н., Карэлічы) — беларуская мовазнаўца, літаратуразнаўца, перакладчыца.
Жыццяпіс Нарадзілася ў 1987 г. у Карэлічах. У 2005—2010 гг. навучалася на філалагічным факультэце БДУ (спецыяльнасць «Беларуская філалогія»). У 2011 г. скончыла магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства». З 2013 па 2016 гг. — аспірантка філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2023 г. абараніла дысертацыю па тэме «Беларуская літаратурная крытыка першай трэці ХХ стагоддзя: эстэтычны дыскурс» (навуковы кіраўнік — М. А. Тычына).
Пасля заканчэння універсітэту працавала ў рэдакцыях літаратурна-мастацкіх выданняў «Маладосць», «Літаратура і мастацтва». З 2016 г. працуе ў філіяле «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, з 2023 году — на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.
З 2017 году супрацоўнічае з ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» як сябра журы абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, запрошаны выкладчык на вучэбна-трэніровачных зборах па падрыхтоўцы вучняў да заключнага этапу алімпіядыКарп Алена Аляксандраўна, belcentre.by .
Творчасць Фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009), конкурсу маладых літаратурных крытыкаў, арганізаванага часопісам «Дзеяслоў» (2009), конкурсаў «Ператвор» (2012) і «Экслібрыс» (2016). Тэксты друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў», зборніку «Беларускае літаратуразнаўства», газеце «Літаратура і мастацтва».
Пераклала з французскай мовы раман Маржан Сатрапі «Персеполіс».
Навуковыя артыкулы
Карп, А. А. «Па Беларусі скруха…»: тэма Радзімы ў паэзіі В. Стрыжака і А. Сыса / А. А. Карп // Полымя. — 2010. — № 6. — С. 123—129. Карп, А. А. Матыўная прастора беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя / А. А. Карп // Беларускае літаратуразнаўства: навукова-метадычны зборнік / гал. рэд. Л. Д. Сінькова. — Вып. 9. — Мінск, 2011. — С. 44-51. Карп, А. А. Праблематыка «Зацемак з левай кішэні» Л. Галубовіча / А. А. Карп // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны зборнік / гал. рэд. Л. Д. Сінькова. — Вып. 10. — Мінск, 2012. — С. 44-48. Карп, А. А. Пісьменніцкая крытыка: Якуб Колас пра паэму «Аманал» Аркадзя Куляшова / А. А. Карп // Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць : мат. Міжнар. навук. канферэнцыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова), Мінск, 29 студз. 2014 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. — Мінск, 2014. — С. 399—403. Карп, А. А. Літаратурная крытыка Антона Луцкевіча нашаніўскага перыяду ў святле дыскурснага аналізу / А. А. Карп // Полымя. — 2014. — № 9. — С. 149—153. Карп, А. А. Станаўленне і эвалюцыя крытычнай думкі ў газеце «Наша Ніва» (1906—1915 гг.) / А. А. Карп // Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры : мат. рэсп. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І. Я. Навуменкі), Мінск, 26-27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. — Мінск, 2015. — С. 307—312. Карп, А. Пад польскай акупацыяй. Літаратуразнаўчыя штудыі штотыднёвіка «Рунь» (1920) / А. Карп // Маладосць. — 2015. — № 2. — С. 138—142. Карп, А. А. Літаратурная крытыка Максіма Гарэцкага: канцэпцыя і рэалізацыя / А. А. Карп // Полымя. — 2016. — № 1. — С. 135—141. Карп, А. А. Каштоўнасная парадыгма літаратурнай крытыкі часопіса «Полымя» 1920-х гадоў / А. А. Карп // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2016. — № 2. — С. 13-17. Карп, А. А. Маргінальныя формы літаратурнай крытыкі ў творчасці Якуба Коласа / А. А. Карп // Каласавіны : матэрыялы ХХІХ навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка». — Мінск, 2016. — С. 89-94. Карп, А. А. Адам Бабарэка як маладнякоўскі крытык: змена парадыгмы і статусу / А. А. Карп // Полымя. — 2018. — № 1. — С. 139—146. Карп, А. А. Літаратурная крытыка «Полымя» 1920-х гадоў: праблемы метадалогіі / А. А. Карп // Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры : зборнiк матэрыялаў(Мiнск, Беларусь, 5-6 мая 2016 г.) / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. — Мінск, 2016. — С. 722—725. Карп, А. А. Прызыў ударнікаў у літаратуру: як і навошта (на матэрыяле апавядання Цішкі Гартнага «Першы твор») / А. А. Карп // Капыльскія чытанні — 2017 : да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН БССР, пісьменніка Зміцера Хведаравіча Жылуновіча (Цішкі Гартнага) (Капыль, 20 кастрычніка 2017 г.) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. — Мінск, 2017. — С. 66-72. Карп, А. А. Літаратурна-крытычная думка Уладзіміра Самойлы / А. А. Карп // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце : матэрыялы ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 20-21 лістапада 2019 г. / Віцеб. дзярж. ун-т; рэдкал.: Г. А. Арцямёнак (адк. рэд.) [і інш.]. — Віцебск, 2019. — С. 162—166. Карп, А. А. Праблемы выдавецкай справы перыяду адраджэння ў літаратурнай крытыцы Сяргея Палуяна [Электронны рэсурс] / А. А. Карп // Принттехнологии и медиакоммуникации : материалы 84-й науч.-техн. конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов (с международным участием), Минск, 3-14 февраля 2020 г. / отв. за издание И. В. Войтов; УО БГТУ. — Минск, 2020. — С. 99. Карп, А. А. Дыскусія пра паэзію 1940 года ў беларускай літаратуры / А. А. Карп // Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі : зб. навук. артыкулаў па выніках Міжнар. навук. канф., Мінск, 15-16 лістап. 2018 г. — Мінск, 2021. — С. 172—178. Карп, А. А. Нарыс Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» як узор жанру / А. А. Карп // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах. — Гомель, 2022. — С. 33-37.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карэлічах Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс»