— парк у Японіі, размешчаны на тэрыторыі гарадоў Мусасіна і Мітака ў заходняй частцы сталічнага рэгіёна Токіа. Агульная плошча — 383,773 м².
На тэрыторыі парка размешчана сажалка Інакасіра з вытокам ракі Канда, створаныя ў перыяд Эда, аднак сам парк быў адкрыты значна пазней (1 мая 1918 года), стаўшы падарункам імператара Тайсё сваім падданым. У парку растуць вішнёвыя дрэвы, кіпарысы, чырвоная сасна і азаліі. Таксама тут размешчаны храм Бэндзайтэн, мсцівай багіні кахання індуісцкага паходжання (адпавядае Сарасваці); дзіцячы заапарк, у якім жыла найстарэйшая ў краіне сланіха Ханака; акварыум і месца для выступленняў вулічных артыстаў і музыкантаў.
У паўднёва-заходнім канцы парка размяшчаецца музей, прысвечаны анімэ вытворчасці Studio Ghibli.
Спасылкі Фотаздымкі парка, зробленыя Кэнсукэ Кадзамам
Катэгорыя:Сады і паркі Токіа