22 мая 2026 года на вугальнай шахце «Люшэньюй» у павеце Ціньюань кітайскай правінцыі Шаньсі адбыўся выбух газу. На той момант у шахце знаходзіліся 247 чалавек, з якіх 90 загінулі, яшчэ 123 былі дастаўлены ў бальніцы. Шахта належыць кампаніі Shanxi Tongzhou Group. Перад выбухам у шахце спрацавала сігналізацыя аб перавышэнні дапушчальнага ўзроўню ўгарнага газу. Пасля выбуху былі арганізаваны выратавальныя работы, у якіх прынялі ўдзел 755 чалавек. Пачата расследаванне прычын аварыі, якое вядзе міжведамасная група, якую ўзначальвае віцэ-прэм’ерам Дзяржсавета КНР, членам Палітбюро ЦК КПК Чжан Гацынам. Здарэнне стала самай смяротнай аварыяй у горназдабыўной галіне Кітая больш чым за дзесяцігоддзе, пасля выбуху 2009 года на шахце ў правінцыі Хэйлунцзян, які забраў жыцці 108 чалавек.

Крыніцы

Катэгорыя:Май 2026 годаКатэгорыя:Падзеі 22 маяКатэгорыя:Катастрофы 2026 года