Гета ў Параф’янаве (лета 1941 — 31 мая 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Параф’янава Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Параф’янава было захоплена нямецкімі войскамі ў канцы чэрвеня 1941 года. Першым, каго немцы забілі, калі прыйшлі ў мястэчка, быў габрэй Арон Левітан.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у Параф’янаве сагналі яўрэяў у гетаАдамович О. Парафьяновская трагедия Бар-Он. «Унаследованное молчание: беседы с детьми Третьего Рейха» / Dan Bar-On. Legacy of Silence: Encounters with Children of the Third Reich. Cambridge: Harvard UP, 1989 ISBN 978-0674521865. Яно было абгароджана і ахоўвалася.
Акупацыйныя ўлады пад страхам смерці забаранілі габрэям здымаць жоўтыя латы (апазнавальныя знакі на верхняй вопратцы), выходзіць з гета без спецыяльнага дазволу, мяняць месца пражывання і кватэру ўнутры гета, хадзіць па ходніках, карыстацца грамадскім транспартам, знаходзіцца на тэрыторыі паркаў і грамадскіх месцаў, наведваць школы. Аж да поўнага знішчэння гета яўрэяў штодня выкарыстоўвалі на цяжкіх і брудных прымусовых работах, большай часткай на рамонце чыгунак, ад чаго многія вязні гета памерлі ад непасільных нагрузак ва ўмовах пастаяннага голаду і адсутнасці медыцынскай дапамогі. Вязням гета, як маладым, так і старым, выдавалі толькі 300 грамаў хлеба на тыдзень — і больш ніякай ежы.
Пасля некалькіх акцый і смерцяў ад голаду і хвароб, да лютага 1942 года ў гета засталося ў жывых 247 чалавек.
31 (30) маяЯд Вашем. История спасения Шломо и Залмана Гейденсонов 1942 года, раніцай, гета было акружана войскамі СС. Габрэяў выгналі на вуліцу і загадалі зняць абутак, паліто і курткі. Многія пачалі плакаць. Чатырнаццацігадовы хлопчык паспрабаваў уцячы, яго адразу застрэлілі. У адказ адзін габрэй абурыўся і пачаў лаяць эсэсаўцаў, за што яго жорстка збілі.
Людзей з вёскі загадзя прымусілі выкапаць вялікую яму. Эсэсаўцы пакінулі некаторую колькасць спецыялістаў, а астатніх габрэяў пагналі па дарозе ў калоне па чатыры чалавекі. Ім схлусілі, што павязуць на цягніку ў Амерыку, — каб яны не разбягаліся і забралі з сабой усе каштоўнасці. Але людзі неўзабаве ўбачылі, што іх вядуць не на вакзал, а да выкапанай ямы. Дзяўчынка 12-14 гадоў выскачыла з калоны і пабегла, але яе застрэлілі і пацягнулі да ямы. Усіх прымусілі легчы ў яму тварам да зямлі. Сярод асуджаных была жанчына, якая нарадзіла напярэдадні. Яе першай вялі да магілы, яна несла на руках дзіцяці, плакала і ўмольвала пакінуць яго ў жывых. Яе сапхнулі ў яму і потым забілі і яе, і дзіцяці.
Усяго ў Параф’янаве падчас акупацыі былі забітыя каля 600 яўрэяў.
Частка параф’янаўскіх яўрэяў змагла ўцячы і затым яны ваявалі ў партызанскіх атрадах. Сярод іх — браты Кастраль і браты Гейдэнсоны.
Памяць У ліпені 2005 годзе на месцы гібелі ахвяр генацыду яўрэяў у Параф’янаве быў усталяваны камень з надпісам на іўрыце, беларускай і англійскай мовахВ тени деревьев, но не памяти… , газета «Советская Белоруссия» 12.07.2005.
Крыніцы
Літаратура
Параф’янава Катэгорыя:Гісторыя Докшыцкага раёна