Лорэн Хантэр Мак-Малан (; ) — амерыканская рэжысёрка мультыплікацыі.

Першай яе працай на тэлебачанні стаў серыял «», дзе яна зняла эпізод з запрошанымі зоркамі Джынам Сіскелам і Роджэрам Эбертам, а пасля зрэжысавала мультыплікацыйны серыял «». Затым стала галоўнай рэжысёркай і мастацкай кіраўніцай серыяла «». Пасля хуткага закрыцця гэтага шоу атрымала пасаду рэжысёркі ў «Сімпсанах», дзе прарабіла тры сезоны. Таксама зняла некалькі эпізодаў мультсерыяла «Аватар: Апошні з народа паветра» і атрымала прэмію «Эні» за яго раскадроўку.

Мак-Малан была рэжысёркай «Сімпсаны у кіно», а ў 2009 годзе ўваходзіла ў каманду Pixar, якая працавала над мультфільмам «Ньют», да яго закрыцця. Цяпер яна працуе ў Walt Disney Animation Studios, дзе рабіла раскадроўкі да мультфільмаў «Ральф-разбуральнік» і «Звератопія», а таксама зрэжысавала намінаваны на «Оскар» у 2013 годзе мультыплікацыйны кароткаметражны фільм «», з якім стала першай жанчынай, якая адзіная зрэжысавала анімацыйны фільм Disney.

Фільмаграфія ГодНазваРэжысёркаМультыплікатаркаРаскадроўшчыца1994199719992001Сімпсаны2005Аватар: Апошні з народа паветра2009Сімпсаны ў кіно2012Ральф-разбуральнік2013 2016 Звератопія

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эні» Катэгорыя:Мультыплікатары паводле алфавіта Катэгорыя:Мультыплікатары ЗША Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Рэжысёры ЗША Катэгорыя:Рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Рэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў