Джодзі Уі́льямс (; ) — амерыканская грамадская дзяячка і выкладчык; заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супрацьпяхотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1997 года.
Біяграфія У 1972 годзе атрымала ступень бакалаўра мастацтваў у Універсітэце Вермонта, у 1974 — ступень магістра ў галіне выкладання іспанскай мовы і англійскай ў якасці другой мовы (анг.: English as a Second Language) у вермантскай Школе міжнароднага навучання. У 1984 годзе Школай міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса ёй была прысвоена ступень магістра мастацтваў у галіне міжнародных адносін.
Пасля працы выкладчыкам у Мексіцы, Вялікабрытаніі і Вашынгтоне пачала весці гуманітарную дзейнасць у краінах, якія развіваюцца. 3 1984 адна з каардынатараў Адукацыйнага праекта ў Нікарагуа і Гандурасе. У 1986 заняла пасаду намесніка дырэктара лос-анджэлескай дабрачыннай арганізацыі па аказанні медыцынскай дапамогі ў Сальвадоры.
У 1992 ўзначаліла Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін (International Campaign to Ban Landmines), каардынатар Сусветнай кампаніі за забарону супрацьпяхотных мін. У межах апошняй кампаніі наведала шмат краін, дзе сустракалася з прадстаўнікамі ўрадаў і грамадскасці, арганізоўвала лекцыі і семінары (на пач. 1990-х г. у раёнах узброеных канфліктаў засталося больш за 110 млн неабясшкоджаных мін). Вынікам яе намаганняў у 1997 годзе была падпісана Канвенцыя аб забароне вытворчасці і выкарыстання супрацьпяхотных мін (аднак некаторыя краіны, у прыватнасці ЗША, Расія і Кітай, адмовіліся ад падпісання пагаднення). За дзейнасць, накіраваную на забарону і ліквідацыю супрацьпехотных мін, Уільямс і ўзначальвае ёю рух сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру (1997).
У 2003 годзе Уільямс выступіла заўзятым праціўнікам амерыканскай ваеннай кампаніі ў Іраку, за што нават была падвергнутая арышту.
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісала зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Постаці ЗША Катэгорыя:Пацыфісты