Лаялізм (ад  — верны, вернападданы, у сваю чаргу ад  — законны) — прыхільнасць законнаму (у фармальным сэнсе, фактычна — існаму дагэтуль, які кантралюе сітуацыю) ураду і дзяржаўнаму ладу сваёй краіны, асабліва ў сітуацыі, калі гэтаму ўраду ці ладу кінуты выклік нейкай іншай унутрыдзяржаўнай сілай. Паняцце лаялісты () звычайна перадае сэнс «асобы, верныя ўраду сваёй краіны»WebWord Offline English Dictionary (Тлумачальны слоўнік англійскай мовы WebWord). Лаялісты супрацьстаўляюцца паўстанцам ці іншым барацьбітам з уладай. У беларускай мове слова «лаяльны» нярэдка выкарыстоўваецца ў некалькі іншым сэнсе — «паблажлівы», што можа прыводзіць да не зусім адэкватнага ўспрымання лаялізму, як з’явы.

Лаялістамі называлі розных людзей, якія не падтрымлівалі спробы змяніць дзяржаўны лад у пэўных краінах на розных этапах гісторыі гэтых краін. Пры гэтым лаялісты не заўсёды поўнасцю згаджаліся з дзяржаўнай палітыкай, якая выклікала абурэнне рэвалюцыйна настроеных асоб. Падчас яны выступалі за дыялог і кампраміс з уладай. Таму лаялістаў не магчыма лічыць у поўным сэнсе кансерватарамі ці рэакцыянерамі.

У прыватнасці, у эпоху Вайны за незалежнасць ЗША 1775—1783 гадоў лаялістамі называлі прыхільнікаў Брытанскай манархііLorenzo Sabine. The American Loyalists: Or, Biographical Sketches of Adherents to the British Crown in the War of the Revolution — Boston, 1847., у Іспаніі лаялісты (ісп.: bando leal) — адна з назваў лагера рэспубліканцаў у Грамадзянскай вайне 1936—1939 гг.Зеленин А. Язык русской эмигрантской прессы, 1919—1939. — СПб.: Златоуст, 2007. — С. 173. У сучаснай Паўночнай Ірландыі лаялісты — прыхільнікі яе захавання ў складзе ВялікабрытанііDavid W. Miller. Queen’s Rebels: Ulster loyalism in historical perspective. — Gill and Macmillan, 1978..

Паняцце можна таксама ўжывацца ў навуковых і публіцыстычных тэкстах рэтраспектыўна, па аналогіі, у выпадках, калі самі прыхільнікі адпаведнай опцыі называюць сябе як-небудзь інакш (напрыклад, «ябацькі» ў Беларусі — прыхільнікі захавання ўлады Аляксандрам Лукашэнкам у 2020-х гадах, могуць быць названы лаялістамі).

У пэўных абставінах лаялізм можа быць формай праявы канфармізму: як адзначае А. М. Шульман у дачыненні да сучаснай Расіі: «Лаялізм мае на ўвазе не цвёрдае прытрымліванне вызначанай сістэмы перакананняў, а ўменне гнутка змяняцца ў гармоніі са зменамі начальніцкіх пазіцый і пажаданняў»Шульман Е. М. Чем займётся новая Дума // «Ведомости», 11.09.2016..

Амерыканскія лаялісты падчас вайны за незалежнасць ЗША Словам «лаяліст» у ЗША ў розны час называлі людзей з рознымі перакананнямі, але найчасцей гэты тэрмін прымяняўся да тых, хто не прымаў удзел у рэвалюцыі паўночнаамерыканскіх калоній ці ваяваў супраць рэвалюцыйных войскаў. Гэтых амерыканскіх лаялістаў яшчэ звалі «торы» (мянушка партыі кансерватараў у Вялікабрытаніі; апанентамі «торы» доўгі час былі «вігі», члены партыі лібералаў ці літаральна «бунтаўшчыкі», так падчас называлі і амерыканскіх рэвалюцыянераў). Згодна некаторым падлікам, каля 20 % белага насельніцтва 13 паўночнаамерыканскіх калоній Вялікабрытаніі ці 500 000 чалавек заставаліся вернымі каралеўскай уладзеAn Outline on American History. Published by US Information Agency, p.79. Удзельнікамі мясцовых узброеных фарміраванняў апалчэння лаялістаў былі каля 19000 белых жыхароў калоній. Таксама супраць змагароў за незалежнасць і за брытанскія войскі ваявалі атрады індзейцаў. Многія іншыя лічыліся лаялістамі, таму што проста не падтрымлівалі рэвалюцыю па розных прычынах, але не вялі ўзброенай барацьбы. Тым не менш, наяўнасць значнай колькасці жыхароў адной зямлі, якія ваявалі паміж сабой за розныя палітычныя мэты (падчас гэта былі нават сваякі) пабудзіла некаторых амерыканскіх гісторыкаў пісаць, што вайна за незалежнасць была для Злучаных Штатаў і грамадзянскай вайной.

Розныя групы лаялістаў брытанскія чыноўнікі, большасць іх засталася вернай каралеўскай уладзе; святары Англіканскай царквы; некаторыя чорныя нявольнікі, некаторыя губернатары калоній Поўдня абяцалі свабоду кожнаму чорнаму рабу, які далучыцца да апалчэння лаялістаўAn Outline on American History. Published by US Information Agency, p.72; многія індзейцы, паколькі брытанскі ўрад праводзіў у дачыненні іх памяркоўную палітыку і ўвогуле разглядаў усіх свабодных жыхароў сваіх амерыканскіх тэрыторый як роўных падданых, а для паўночнаамерыканскіх каланістаў індзейцы былі праблемай, якая перашкаджала набываць новыя землі на ўсходзе кантынента; квакеры, а таксама прыхільнікі некаторых іншых пратэстанцкіх цэркваў, для якіх насілле было грахом, калі ў 1770-х гг. ўзрасла напружанасць, квакеры Пенсільваніі высылалі каралю Георгу III прапановы мірнага ўрэгулявання канфлікту паміж калоніямі і метраполіяй, але ён праігнараваў іхAn Outline on American History. Published by US Information Agency, p.70Цікава, што Другі Кантынентальны Кангрэс таксама не меў адзінай пазіцыі па рашэнню праблем з Лонданам ваеннай сілай, некаторыя члены гэтага Сходу нават прапанавалі мірныя перамовы каралю, так Джон Дыкінсан распрацаваў дакумент, вядомы як «Петыцыя аліўкавай галінкі», але кароль адмовіўся ад перамоў з паўстанцамі. Гл.: An Outline on American History, р.72; некаторыя нямецкія імігранты, для якіх нямецкае паходжанне брытанскага караля рабіла яго «сваім»; некаторыя дробныя бізнесмены, у асноўным фермеры і гандляры, якія адмаўляліся прадаваць харчаванне і іншыя прадметы першай неабходнасці арміі Джорджа Вашынгтона за папяровыя долары, але прадавалі брытанцам за золата і срэбра; таксама буйныя плантатары гандлявалі з Англіяй на працягу доўгага часу і не жадалі губляць партнёраў дзеля барацьбы за незалежнасць.

Лёс лаялістаў пасля вайны Падчас вайны 1775-83 гг. і пасля яе тыя лаялісты, якія актыўна супрацьдзейнічалі рэвалюцыйнаму ўраду і арміі ЗША, падвяргаліся канфіскацыі маёнткаў на карысць змагароў за незалежнасць. Праўда, згодна Парыжскага мірнага пагаднення 1783 г., канфіскаваную маёмасць трэба было вярнуць ці выплаціць кампенсацыю пацярпеўшым, што было зроблена ў дачыненні да некаторых нашчадкаў такіх лаялістаў.

Прыкладна 100000 лаялістаў пакінулі краіну, многія з іх пераехалі ў Канаду ці на Багамы, дзе яны атрымалі зямельныя надзелы за вернасць Кароне. Сярод тых, хто вырашыў уехаць — сын Б. Франкліна Уільям і адзін з найбольш таленавітых мастакоў на ўсіх паўночнаамерыканскіх уладаннях Вялікабрытаніі Джон Сінглтан Коплі. Некаторыя эмігранты вярнуліся праз пэўны час, але ў шэрагу штатаў яны не мелі права займаць пэўныя дзяржаўныя пасады. Значная частка лаялістаў засталася ў ЗША і стала служыць новай уладзе. У некаторых выпадках лаялісты добраахвотна пераходзілі на службу рэвалюцыянерам падчас вайны, як былі і выпадкі наадварот.

Лаялізм польска-літоўскай шляхты ў Расійскай імперыі

У розныя перыяды пазіцыя лаялістаў, якія выступалі за захаванне вернасці царызму, мела свае нюансы ў плане аргументацыі, добраахвотнасці, ступені грамадскай падтрымкі і г.д. Напрыклад, напярэдадні вайны 1812 году, а таксама ў першыя гады пасля Венскага кангрэса 1815 году існавалі спадзяванні на істотныя саступкі цара памкненням шляхты да аднаўлення дзяржаўнасці ВКЛ у той ці іншай форме (гл. План Агінскага 1811 года, Літоўскі асобны корпус). Пасля амністыі 1841 года акрэслілася пазіцыя часткі кансерватыўнай шляхты, якая вызначала сябе як «літвінаў» (нязначная меншасць сярод прадстаўнікоў такой ідэнтычнасці), укладаючы ў гэта сэнс непрыняцця ліберальных тэндэнцый развіцця ўласна польскага грамадства і захаванне прыгонніцтва пад скіпетрам цара (гл. Пецярбургская катэрыя).

Тыповымі прыкладамі штодзённай і сістэматычнай лаяльнасці былі губернскія і павятовыя маршалкі шляхты. Гэтыя пасады, хаця запаўняліся мясцовымі землеўладальнікамі, патрабавалі поўнай лаяльнасці царскаму губернатару.

Такія асобы, як Ян Казімір Вільчынскі (вядомы выдавец «Віленскага альбома») або заснавальнік Віленскага археалагічнага таварыства і музея старажытнасцяў у Вільні Яўстах Тышкевіч, павінны былі балансаваць паміж палітычнай лаяльнасцю і культурным патрыятызмам, прысвячаючы свае творы царскай сям’і, каб легальна дзейнічаць у Вільні.

Пасля падаўлення Паўстання 1863—1864 гадоў, калі царскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў («Вешальнік») прымусіў літоўскую шляхту падпісваць гэтак званыя адрасы падзякі і лаяльнасці цару (1863 г.), менавіта лаялісты-маршалкі (часта з-за страху канфіскацыі сваіх маёнткаў) падпісаліся першымі, што выклікала глыбокі маральны раскол у грамадстве.

З 1880-х гадоў асноўным друкаваным органам лаялістаў (ugodowcow) быў пецярбургскі часопіс «Kraj», карэспандэнтам якога ў Вільні быў Францішак Багушэвіч.

Гл. таксама Вайна за незалежнасць ЗША Другая вайна за незалежнасць ЗША Ідэалогія

Крыніцы

Катэгорыя:Вайна за незалежнасць ЗША Катэгорыя:Артыкулы праекта Літвінскі лексікон