Fireball — пяты студыйны альбом брытанскага рок-гурта Deep Purple. Запісаны ў перыяд з верасня 1970 да чэрвеня 1971 года, выпушчаны лэйблам Harvest Records 9 ліпеня 1971 года ў ЗША і 1 верасня таго ж года ў Вялікабрытаніі.
У параўнанні з Deep Purple in Rock гэты альбом запісаны ў больш эксперыментальным стылі. AllMusic назваў яго адным з чатырох найважнейшых альбомаў гурта, нараўне з Machine Head, In Rock і Burn. У 2015 годзе сайт Ultimate Classic Rock паставіў Fireball на 4-е месца рэйтынгу найлепшых работ Deep Purple.
Спіс трэкаў Арыгінальны рэліз ў Еўропе Арыгінальны рэліз ў ЗША/Канадзе/Японіі Катэгорыя:Альбомы 1971 года Катэгорыя:Альбомы Deep Purple