Фэнзін (ад fan і magazine, часам фанзін) — непрафесійнае і неафіцыйнае выданне, якое ствараецца энтузіястамі пэўнай культурнай з'явы (напрыклад, літаратурнага або музычнага жанру) для задавальнення іншых, хто падзяляе іх інтарэсы.

Тэрмін прыдумаў ў кастрычніку 1940 года Луі Расэл Шавенэ і спачатку ён стаў папулярным сярод фандома навуковай фантастыкі, а адтуль быў прыняты іншымі супольнасцямі.

Звычайна выдаўцы, рэдактары, пісьменнікі і іншыя аўтары артыкулаў або ілюстрацый для фэнзінаў не атрымліваюць грошай за сваю працу. Фэнзіны традыцыйна распаўсюджваюцца бясплатна або за намінальную плату, каб пакрыць траты на вытворчасць. Копіі часта прапануюцца ў абмен на іншыя падобныя выданні або на ўнёсак у выглядзе мастацкіх твораў, артыкулаў або лістоў з каментарыямі, якія затым публікуюцца.

Фэнзіны часта друкуюцца і капіююцца аматарамі з выкарыстаннем звычайнай хатняй тэхнікі. Некаторыя фэнзіны ператвараюцца ў прафесійныя выданні (часам вядомыя як «празіны»), і многія прафесійныя аўтары ўпершыню публікаваліся ў фэнзінах; некаторыя працягваюць пісаць для іх пасля таго, як атрымалі прафесійную рэпутацыю. Тэрмін фэнзін часам блытаюць з «часопісам для фанатаў» (фанацкім часопісам), але апошні тэрмін часцей за ўсё адносіцца да камерцыйна вырабленых выданняў для фанатаў, а не створаных фанатамі.

Паходжанне Паходжанне аматарскіх фанацкіх выданняў невядомае, але яго можна прасачыць прынамсі да літаратурных груп XIX стагоддзя ў ЗША, якія стваралі асацыяцыі аматарскай прэсы для публікацыі зборнікаў аматарскай мастацкай літаратуры, паэзіі і каментарыяў, такіх як «United Amateur» (Аб'яднаныя аматары) Г. Ф. Лаўкрафта.

Па меры развіцця прафесійных тэхналогій друку развівалася і тэхналогія фэнзінаў. Раннія фэнзіны друкаваліся ўручную або набіраліся на ручной друкарскай машынцы і друкаваліся з выкарыстаннем прымітыўных метадаў рэпрадукцыі (напрыклад, спіртавога дублікатара або нават гектографа). Адначасова можна было зрабіць толькі вельмі невялікую колькасць копій, таму тыраж быў надзвычай абмежаваны. Выкарыстанне мімеографаў дазволіла павялічыць наклады, а капіравальны апарат зноў павялічыў хуткасць і спрасціў публікацыю. Сёння, дзякуючы з'яўленню камп'ютэрнай выдавецкай тэхнікі і самвыдата, часта мала што адрозніваецца ў выглядзе фэнзінаў і прафесійных часопісаў.

Фэнзіны ўзніклі як частка навукова-фантастычнай фанатскай супольнасці, але пазней з'явіліяся і фэнзіны ў іншых напрамках: музыка і кіно розных жанраў, мода, субкультуры, відэагульні, настольныя гульні.

Жанры

Навуковая фантастыка

Калі ў 1926 годзе Х’юга Гернсбэк публікаваў першы навукова-фантастычны часопіс «Amazing Stories», там вялася вялікая рубрыка, у якой друкаваліся лісты ад чытачоў. К 1927 году чытачы, часта маладыя людзі, пачалі пісаць адзін аднаму, абыходзячы часопіс. Фанаты стваралі клубы, каб лягчэй знаходзіць людзей з аднолькавымі інтарэсамі. У 1934 годзе Гернсбэк заснаваў Лігу навуковай фантастыкі, дзе гэтыя клубы маглі рэкламавацца і шукаць новых удзельнікаў.

Першы навукова-фантастычны фанзін «The Comet» («Камета») быў апублікаваны ў 1930 годзе Клубам навуковай карэспандэнцыі ў Чыкага пад рэдакцыяй Рэйманда А. Палмера і Уолтэра Дэніса. Тэрмін «фэнзін» быў прыдуманы Расам Шавенэ ў кастрычніцкім выданні яго фанзіна «Detours» за 1940 год. «Фэнзіны» адрозніваліся ад «празінаў» (тэрмін, які таксама вынайшаў Шовенэ), гэта значыць усіх прафесійных часопісаў. Да гэтага фан-выданні былі вядомыя як «фанмэгі».

Сучасны стан З ростам даступнасці Інтэрнэту ў канцы 20-га і пачатку 21-га стагоддзя традыцыйныя папяровыя зіны пачалі саступаць месца вэб-зінам (ці «электронным зінам»), якія лягчэй ствараць і якія выкарыстоўваюць патэнцыял Інтэрнэту для ахопу ўсё большай, магчыма, глабальнай, аўдыторыі. Тым не менш, друкаваныя фанзіны ўсё яшчэ выпускаюцца, альбо з-за пераваг фармату, альбо для таго, каб ахапіць людзей, якія не маюць зручнага доступу да Інтэрнэту. Інтэрнэт-версіі прыблізна 200 навукова-фантастычных фанзінаў можна знайсці на вэб-сайце Біла Бернса eFanzines, а таксама спасылкі на іншыя сайты навукова фантастычных фэнзінаў. Акрамя таго, штогод праходзяць фестывалі фэнзінаў у амерыканскіх гарадах, такіх як Лос-Анджэлес, Чыкага, "The Zine Scene," Chicago Tribune і Бруклін, а таксама на міжнародным узроўні ў такіх гарадах, як Мельбурн, Аўстралія і Глазга, Вялікабрытанія.

Зноскі

Спасылкі

— артыкул пра беларускія фэнзіны 1990-ых і 2000-ых гадоў

Катэгорыя:Часопісы Катэгорыя:Фанаты Катэгорыя:Фэндам