Арктык-Рэд-Рывер (, гвічын Tsiigehnjik) — рака на паўночным захадзе Канады ў Паўночна-Заходніх тэрыторыях, левы прыток ракі Макензі. Выток ад ледавікоў у паўночнай частцы гор Макензі ў Паўночна-Заходніх тэрыторыях каля мяжы тэрыторыі Юкан. Даўжыня ракі — каля 450 км, а плошча басейна — 18 800 км². Першыя 120 км цячэ ў паўночна-паўночна-заходнім напрамку ўздоўж хрыбтоў Бэкбоўн і Каньён і спускаецца на 1300 метраў, затым дасягае перадгор’яў і цячэ ўздоўж хрыбтоў Елау і Лічэн плато Піл у глыбокім каньёне. Потым цячэ па даліне Макензі, перасякае Палярны круг і прымае два галоўныя свае прытокі Грансвік і Сайнвіл. Упадае ў раку Макензі за 25 км на поўдзень ад пачатку яе дэльты і прыносіць вялікую колькасць глею.
Катэгорыя:Басейн Макензі Катэгорыя:Рэкі Канады