«Мець і не мець» () — мастацкі фільм рэжысёра Говарда Хоўкса, зняты ў 1944 годзе на хвалі поспеху падобнай па тэматыцы і стылістыцы «Касабланкі». Галоўныя ролі выканалі будучыя муж і жонка — Хамфыі Богарт і Ларэн Бэкол, для якой роля ў гэтым фільме стала дэбютнай. Нягледзячы на тое, што фільм чакаў стрыманы прыём, увогуле і цэлым ён лічыцца яркім і характэрным для Говарда Хоўкса, заняўшы годнае месца сярод карцін эпохі «залатога стагоддзя Галівуда», што шмат у чым было абумоўлена запамінальным нараджэннем шлюбнага і акцёрскага саюза Багарта і Бэкол.
Хоць фільм намінальна заснаваны на аднайменным рамане Эрнэста Хэмінгуэя (1939), яго сюжэт мае з ім мала агульнага і адлюстроўвае яго толькі ў пачатку карціны. Для працы над канчатковым варыянтам сцэнара быў прыцягнуты іншы будучы Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры — Уільям Фолкнер.
Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Экранізацыі твораў Эрнэста Хемінгуэя