Джон Х’юм (; , , Паўночная Ірландыя, Вялікабрытанія — , Дэры, Паўночная Ірландыя, Вялікабрытанія) — былы паўночнаірландскі палітык, адзін з заснавальнікаў Сацыял-дэмакратычнай і лейбарысцкай партыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1998) разам з Дэвідам Трымблам «за намаганні па пошуку мірнага рашэння канфлікту ў Паўночнай Ірландыі».

Біяграфія Х’юм нарадзіўся ў 1937 годзе ў горадзе Дэры (Паўночная Ірландыя). Навучаўся ў Каледжы Святога Калумба і Каледжы Святога Патрыка, а затым — у ірландскай нацыянальным універсітэце. Атрымаў ступень магістра мастацтваў. У 1969 ён быў абраны ў Парламент Паўночнай Ірландыі, а ў наступным годзе са сваімі партнёрамі заснаваў Сацыял-дэмакратычную і Лейбарысцкую партыю (СДЛП). У 1979 годзе стаў прадстаўніком Паўночнай Ірландыі ў Еўрапейскім парламенце; у той жа год ён узначаліў СДЛП.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кааператары