Акта́й Рыфа́т (; , Трабзон — , Стамбул) — турэцкі паэт, празаік, драматург.

Біяграфія У 1925—1932 гадах навучаўся ў мужчынскім ліцэі Анкары, дзе разам з А. Каныкам і М. Андаем пісаў вершы і выдаваў часопіс "Наш голас" (), у 1932—1936 гадах — на юрыдычным факультэце Анкарскага ўніверсітэта, у 1937—1940 гадах вывучаў палітычныя навукі ў Парыжы, дзе зацікавіўся французскай паэзіяй.

Працаваў у Міністэрстве фінансаў, Галоўным упраўленні друку і інфармацыі, пасля займаўся адвакацкай практыкай. З 1955 года жыў у Стамбуле, працаваў адвакатам. У 1961—1973 гадах працаваў юрыстам на дзяржаўнай чыгунцы Турэцкай рэспублікі.

Творчасць

Зборнікі вершаў 1941 — Гарып () 1945 — Лірыка () 1946 — Вершы пра жыццё, смерць, каханне і марнасць () 1952 — Прыблізна () 1954 — Ліса і варона () 1956 — Ускудлачаная вуліца () 1958 — Лесвіца закаханага () 1963 — Дваістасць () 1966 — У тваёй свабоды ёсць рукі () 1969 — Вершы () 1973 — Новыя вершы () 1976 — Вершы пастуха () 1979 — Цыгарэтная зацяжка () 1980 — Асноўнае () 1982 — Размова з морам () 1984 — Нямы і голы () 1987 — Вялікае лета ()

Раманы 1976 — З акна жанчыны () 1980 — Цвыркун () 1982 — Кароль Лір ()

П'есы 1948 — Сярод жанчын () 1961 — Цэлы шэраг людзей () 1988 — Сланы і коні, або Мір і згода () 1988 — Рабы певень () 1988 — Брак дажджу ()

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Турцыі