«Рамэа + Джульета» () — амерыканская трагедыя 1996 года рэжысёра База Лурмана на аснове аднайменнай п’есы Уільяма Шэкспіра. У галоўных ролях Леанарда Дзі Капрыа, Клэр Дэйнс, Гаральд Перына, Джон Легуізама. Сюжэт апавядае пра каханне юнака і дзяўчыны з двух уплывовых варагуючых родаў — Мантэкі і Капулеці.

На 47-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі за выкананне ролі Рамэа Мантэкі Леанарда Дзі Капрыа атрымаў «Срэбнага мядзведзя» за «Найлепшую мужчынскую ролю», карціна была ўдастоена прэміі Альфрэда Баўэра за фільм, які "адкрывае новыя перспектывы ў кінематаграфічным мастацтве. На 69-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» Кэтрын Марцін і Брыджыт Брох былі намінаваныя на прэмію за найлепшую працу мастака-пастаноўшчыка. Фільм атрымаў сем намінацый на 51-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) і перамог у чатырох катэгорыях, уключаючы «Найлепшую рэжысуру», «Найлепшы адаптаваны сцэнарый», «Найлепшая арыгінальная музыка да фільма».

«Рамэа + Джульета» — другі фільм у кар’еры База Лурмана і ўваходзіць, паводле аўтарскага вызначэння, у «Трылогію чырвонай заслоны» (Red Curtain Trilogy), да якой рэжысёр адносіць таксама карціны «Строга па правілах» (Strictly Ballroom, 1992) і «Мулен Руж!» (Moulin Rouge!, 2001), аб’яднаныя агульным тэатралізаваным стылем.

Катэгорыя:Фільмы 1996 года