Міхаіл Яўнутавіч () — удзельны князь з дынастыі Гедзімінавічаў, другі князь ізяслаўльскі (кіраваў у 1366—1399 гадах) і пачынальнік княжацкага роду Заслаўскіх.
Біяграфія Сын Яўнута Гедзімінавіча, які кароткі час быў вялікім князем літоўскім (1341—1345), а пасля звяржэння атрымаў у якасці ўдзела Ізяслаўль (Заслаўе). Яго брат Сямён Яўнутавіч, князь свіслацкі.
Згодна з летапіснымі звесткамі і генеалагічнымі паданнямі, Міхаіл Яўнутавіч разам з Патрыкеем Нарымунтавічам камандаваў 6-тысячнай конніцай у войску вялікага князя Альгерда ў бітве на Сініх Водах (1362). Менавіта гэты конны полк нанёс вырашальны ўдар з фланга, які разбіў татарскія атрады і вымусіў іх да ўцёкаў.
Пасля смерці бацькі каля 1366 года Міхаіл стаў паўнапраўным кіраўніком Ізяслаўскага княства. Пасля Крэўскай уніі і каранацыі Ягайлы Міхаіл прынёс васальную прысягу польскай кароне. Захаваліся звесткі пра пергаментны дакумент, дзе князь заслаўскі абавязваўся з'яўляцца па першым патрабаванні караля і польскага рыцарства.
У бітве на Ворскле (1399) Міхаіл выступіў на баку вялікага князя Вітаўта ў паходзе супраць Залатой Арды. Гэтая бітва скончылася катастрафічным паражэннем літвінаў. Сярод іншых Гедзімінавічаў Міхаіл Яўнутавіч загінуў на полі бою.
Пасля смерці Міхаіла Ізяслаўскае княства перайшло да яго сына Юрыя Міхайлавіча. Унук Міхаіла, Іван Юр'евіч, пазней стаў намеснікам віцебскім, а праўнук — Міхаіл Іванавіч — стаў заснавальнікам новай галіны роду, вядомай як князі Мсціслаўскія.
Крыніцы
Катэгорыя:Гедзімінавічы Катэгорыя:Заслаўскія (Яўнуцьевічы) Катэгорыя:Князі ізяслаўльскія