Уобаш () — рака ва ўсходняй частцы ЗША. Самы буйны правы прыток ракі Агая. Даўжыня — 765 км, плошча басейна — 85340 км². Сярэдні расход вады 840 м³/с. Суднаходная да горада Ковінгтан. Бярэ пачатак у паўночна-заходнім Агая, цячэ на паўднёвы захад з Агая праз паўночную Індыяну, паварочвае на поўдзень і падыходзіць да мяжы з Ілінойсам. Далей па рацэ праходзіць мяжа паміж штатамі Ілінойс і Індыяна да самага яе ўпадзення ў раку Агая. Каля горада Хантынгтана пабудавана дамба. Асноўныя прытокі: Уайт-Рывер.
Зноскі
Катэгорыя:Басейн Місісіпі Катэгорыя:Рэкі Агая