Таскаровас () — рака ў ЗША, ва ўсходняй частцы штата Агая. Адзін з двух складальнікаў ракі Маскінгум, якая з’яўляецца прытокам ракі Агая. Даўжыня — каля 209 км; плошча басейна — 6700 км².
Бярэ пачатак на паўднёвы захад ад вёскі Хартвіл, на поўначы акругі Старк. Першапачаткова цячэ ў заходнім напрамку, працякаючы праз Юніянтаўн, і ўцякае на тэрыторыю акругі Саміт. Каля горада Барбертан рака паварочвае на поўдзень, працякаючы праз акругі Старк і Таскаровас, а таксама цераз такія населеныя пункты як Клінтан, Канал-Фултан, Масілон, Навар, Балівар, Зоар, Давер і Нью-Філадэлфія. На поўдзень ад Нью-Філадэлфіі рака паварочвае на паўднёвы захад. Зліваецца з ракой Уалхондзінг у горадзе Кашактан, фармуючы пры гэтым раку Маскінгум. Катэгорыя:Рэкі Агая