«Taxman» () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джорджам Харысанам пры ўдзеле Джона Ленана.

Запіс і выпуск песні Запіс песні быў пачаты 20 красавіка 1966 года, «The Beatles» падрыхтавалі чатыры дублі (рытм-трэка без вакалу), толькі два з якіх былі запісаны ад пачатку да канца. На наступны дзень у іншай аранжыроўцы было зроблена яшчэ 11 дубляў. У альбоме «Anthology 2» гучыць адзінаццаты дубль песні, у якім ёсць устаўка-хуткамоўка «» (), у канчатковым варыянце замененая на «Mr Wilson, Mr Heath». Гэтае накладанне і коўбел Стара былі зроблены 22 красавіка, а 16 мая Мак-Картні запісаў партыю сола-гітары ў сярэдзіне і ў канцы песні. Харысан асабліва быў задаволены гэтым сола, зробленым у манеры індыйскай музыкі.

«Taxman» увайшла ў рэпертуар канцэртнага турнэ Джорджа Харысана па Японіі ў 1991 годзе з Эрыкам Клэптанам. Тады Харысан заявіў:

«Гэта песня, якая будзе папулярнай незалежна ад часу, ці то шасцідзясятыя, сямідзясятыя, васьмідзясятыя або дзевяностыя. Заўжды будзе зборшчык падаткаў».

У ЗША радыё-дыджэі і тэлевізійныя рэпарцёры штогод транслююць песню к 15 красавіка (або праз адзін-тры дні пасля 15-га, к уікэндам і выхадным), ка дню вяртання падаходнага падатку ў Амерыцы.

У запісе ўдзельнічалі Джордж Харысан — вакал, рытм-гітара Джон Ленан — гарманічны вакал Пол Мак-Картні — бас, лід-гітара, гарманічны вакал Рынга Стар — барабаны Джордж Марцін — прадзюсар Джэф Эмерык — інжынер

Кавер-версіі гурта «Tom Petty and the Heartbreakers» у трыб'ют-альбоме 2002 года — «Concert For George» Біла Уаймэна «Дзіўнага Эла» Янкавіча (пародыя на песню — «Pac-Man», музычная застаўка да папулярнай камп'ютарнай гульні — «Pac-Man»)

Крыніцы

Літаратура (1980) Джордж Харысан «Я пра сябе», Лондан, Phoenix. ISBN 0-7538-1734-9. (1999) Уолтэр Эверэт «The Beatles як музыканты», ЗША, Універсітэцкая прэса Оксфарда, ISBN 0-19-512941-5. (2000) Дэвід Шэф «Усё, пра што мы кажам: апошняе асноўнае інтэрв'ю з Джонам Ленанам і Ёка Она», прэса Святога Марціна, ISBN 0-312-25464-4. (2005) Іэн Макдональд «Рэвалюцыя ў галаве: запісы „The Beatles“ і шасцідзясятыя» (другая рэдакцыя), Лондан, ISBN 1-84413-828-3.

Спасылкі Песня «Taxman» на сайце Last.fm

Катэгорыя:Песні на англійскай мове Катэгорыя:Песні The Beatles