Антоній Барташэвіч (; ) — педагог, езуіт, доктар філасофіі, выкладчык езуіцкіх калегіумаў у Вільні і Слуцку.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 178.
Біяграфія Нарадзіўся на Віленшчыне. 13 жніўня 1742 года ўступіў у ордэн езуітаў, з 1755 — ксёндз. Выкладаў рыторыку і гісторыю ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1757—1758) і ў Слуцкім езуіцкім калегіуме (1759—1761), пісар гістарычны ў Варшаве (1762—1763), прэфект друкарні, бурсы і шпіталя ў Нясвіжы (1763—1768).
Удзельнічаў у дыскусіі па рэформе езуіцкіх школ. Свае погляды выклаў у кнізе «Чатыры прамовы» («Orationes quatuor», Вільня, 1759), дзе ўхваляў рэфармаванае езуіцкае школьніцтва, якое, на яго думку, рабіла ўсё магчымае для найлепшага навучання і выхавання. Абвінавачваў шляхту ў занядбанні школьнай справы, лічыў, што пашыранае ў той час дамашняе выхаванне прывівае моладзі негатыўныя адносіны да навукі і школы.
Крыніцы