Соф'я Валодчынская (нар. , , Расія) — актрыса тэатра и кіно. Вядома ролямі ў серыялах «Топі», «Камбінацыя», фільме «Таямніцы Карэнінай».
Біяграфія Дачка вядомага беларускага калекцыянера і мецэната Аляксандра Валодчынскага, які пераехаў у Маскву, сярэдняя з трох яго дачокСоф'я Валодчынская: «Гэты цуд, які здарыўся са мной больш за год таму, працягваецца да гэтага часу».
Скончыла Клас-цэнтр 686 па музыцы і драматургіі.
У 2018 годзе скончыла акцёрскі факультэт Расійскай Акадэміі тэатральнага мастацтва. Вучылася ў Сяргея Галамазава і Паўла Хомскага.
Ролі у Вучэбным тэатры:
Алена Крыўцова ў п'есе «Мяшчане. Спроба чытання» паводле Максіма Горкага, рэжысёр Сяргей Галамазаў; Ганна Паўлаўна Вышнеўская ў п'есе «Даходнае месца» паводле А. М. Астроўскага, рэжысёр Дзяніс Асокін; Іпаліта ў камедыі «Сон у летнюю ноч» па Шэкспіру, рэжысёр-пастаноўшчык Рамунэ Хадаркайце.
Працавала ў Маскоўскім губернскім тэатры пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава. Выканала ролю Ганны Паўлаўны ў спектаклі «Парушыцель» паводле твора М. Я. Салтыкова-Шчадрына «У бальніцы для вар'ятаў», рэжысёр Павел Арцем'еў. Прэм'ера адбылася 1 і 2 снежня 2018 года. Пасля сыходу Соф'і з гэтага тэатра спектакль быў зняты з рэпертуаруМаскоўскі Губернскі тэатр. Спектакль «Парушыцель».
Пазней перайшла у тэатр «Арлекініяда» пад кіраўніцтвам Вадзіма Дзямчога.
Паралельна працуе фотамадэллю, удзельнічала ў рэкламных здымках для Chanel і іншых вядомых брэндаў адзення і ювелірных упрыгожванняўUmagazine.ru «Маё пакаленне — гэта людзі, якія змогуць нешта змяніць» — Соф'я Валодчынская дзеліцца думкамі аб аднагодках і любімым адзенні.
У лютым 2026 года была запрошана ў якасці мадэлі да ўдзелу ў New York Fashion Week.
Ролі ў кіно
Асабістае жыццё
Бацькі Соф'і развяліся, калі ёй было 9 гадоў. У 10 гадоў яна пераехала жыць да бацькі.
Расла ў бурным асяроддзі культурнага жыцця Масквы. Бацька быў музычным прадзюсарам, калекцыянерам твораў старажытнага жывапісу.
Яго калекцыя неаднаразова дэманстравалася ў Траццякоўскай галерэі, Пушкінскім і Рускім музеях, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Соф'я разам з сёстрамі таксама бралі ўдзел у адкрыццях выставак бацькоўскай калекцыі[?lahttps://pushkinmuseum.art/news/archive/2021/01/24/index.php Пушкінскі музей. «Пайшоў з жыцця Аляксандр Навумавіч Валодчынскі»].
На выхаванне будучай актрысы паўплываў дзядзька, стрыечны брат бацькі — тэатральны рэжысёр Арсень Сагальчык.
Блізкімі сябрамі сям'і былі акцёры і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі — Леанід Канеўскі, Іосіф Кабзон, Клара Новікава.
У 2015 годзе Соф'я разам з бацькам і сёстрамі падарылі мінскай яўрэйскай суполцы «Бэйс Ісраэль» новы Скрутак Торы, напісаны ў гонар бабулі Соф'і — Эты Айзікаўны і іншых продкаў сям'і Валодчынскіх. Соф'я прыязджала ў Мінск і ўдзельнічала разам з сям'ёй у цырымоніі перадачы СкруткаЦырымонія ўнясення новага Скрутка Торы прайшла ў іудзейскай рэлігійнай суполцы «Бэйс Ісраэль».
У 2016 годзе Соф'я разам з бацькам адкрывала выстаўку яго калекцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьSB.by Наталля Сцяпура. «Калекцыя, вартая музея».
Летнія здымкі серыяла «Топі» праходзілі ў Беларусі, на радзіме продкаў Соф'і. Прабабуля Соф'і жыла ў мястэчку Смілавічы і вучылася ў адной школе разам з будучым мастаком Хаімам СуцінымSB.by Юліяна Леановіч. «Усё пачалося з кахання».
Зноскі
Спасылкі
Біягр. Соф'я Валодчынская. Кінапошук. Соф'я Валодчынская. VokrugTV. Соф'я Валодчынская. Infakty Соф'я Валодчынская.
Катэгорыя:Фільмаграфія да дапрацоўкі Катэгорыя:Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскве Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 22 лістапада