Песня пра майго Сіда (ісп. Cantar de mío Cid) — помнік іспанскага гераічнага эпасу. Складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, захаваўся ў няпоўным рукапісе 1307 года, упершыню выданы ў XVIII стагоддзі (1779). Гістарычную аснову паэмы склалі падзеі Рэканкісты — барацьба іспанцаў з арабамі, якія захапілі Пірэнеі.
Галоўны герой — доблесны і мудры Сід (ад арабскага «сеід», што азначае пан), гістарычным прататыпам якога стаў кастыльскі военачальнік Радрыга Дыяс дэ Бівар, празваны Кампеадорам (воінам). У ідэалізаваным вобразе Сіда ўвасобіліся характэрныя рысы змагара за вызваленне радзімы ад маўраў, вернага каралю васала, абаронцы народа ад уціску феадальнай знаці. Дэмакратызм і народнасць паэмы выявіліся ў разнастайнасці яе тэматыкі (палітычнай, ваеннай, бытавой, сямейнай), адсутнасці гіпербалізацыі ў адлюстраванні людзей і падзей, выразнай і яркай мове, блізкай да народнай.
Помнік лічыцца першым шэдэўрам іспанскай літаратуры, значна паўплываў на яе далейшае развіццё. Вобраз Сіда адлюстраваны ў творах П. Карнеля, М. Мачада-і-Руіса, навуковых працах І. Гердэра.
Беларускі пераклад зрабілі Якуб Лапатка і Лявон Баршчэўскі.
Літаратура
Спеў пра Майго Сіда / са стараіспанскай пераклад Якуба Лапаткі і Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Раман Цымбераў, 2025. Пісня про мого Сіда = Cantar de mio Cid / Із староеспанської мови перек. проф. д-р Богдан І. Лончина; Укр. Катол. унів. ім. св. Климента Папи. — Roma: Universita Cattolica Ucraina, 1972.
Катэгорыя:Літаратура Іспаніі Катэгорыя:Эпічныя паэмы Катэгорыя:Сярэдневяковая літаратура