Беларускі вакальны квартэт — музычны калектыў, квартэт, які існаваў у 1927—65 гады ў Мінску.
Гісторыя Напачатку працаваў пры БДТ-1, у 1930-я гады — пры Беларускім радыёцэнтры. Першы склад квартэта: К. Мацалевіч, М. Швайко (тэнары), У. Патапаў, М. Нікалаевіч (басы), другі (з 1945) — В. Някрасаў, К. Пуроўскі (тэнары), М. Пігулеўскі, Э. Прабштэйн (басы). У рэпертуары апрацоўкі беларускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў, ансамблі і пералажэнні харавых твораў Ф. Шуберта, Л. ван Бетховена, А. Барадзіна і інш. Зрабіў шмат фондавых запісаў на радыё, выступаў у адкрытых канцэртах.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы Мінска Катэгорыя:1927 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1965 годзе