Могілкі Райніса () — адны з галоўных гістарычных могілак Рыгі. Знаходзяцца на вуліцы Айзсаўлес. Побач з могілкамі знаходзяцца Брацкія і Лясныя могілкі. Названы ў гонар класіка латышскай літаратуры Райніса, пахаванага тут.

Адкрыты ў 1929 годзе кіраўніком горада Рыгі Альфрэдсам Андэрсанам. Уваходная брама могілак была пабудавана ў 1929 годзе па праекце архітэктара A. Бірзэніека.

Сярод пахаваных на могілках На могілках пахаваны вядомыя прадстаўнікі палітычнай і культурнай эліты Латвіі. У цэнтры могілак знаходзіцца магіла Райніса (помнік-скульптура Карліса Зэмдэга, архітэктар П. Арэндс), побач пахаваны вядомыя пісьменнікі і паэты, у тым ліку Аспазія, Жан Грыва, Мірдза Кэмпэ, Яніс Судрабкалн, Аляксандр Чакс, Клаус Элсбергс, Карліс Круза, мастакі Леа Свемпс, жывапісец Францыск Варславан, архітэктар, акадэмік АН Латвійскай ССР Эрнэст Шталбергс, скульптар Карліс Зэмдэга.

Ёсць брацкая магіла савецкіх падпольшчыкаў і мноства асобных магіл ваеных Чырвонай і Савецкай арміі, дзеячаў партызанскага руху і Камуністычнай партыі Латвіі.

На могілках пахаваны Героі Савецкага Саюза Пётр Зубаў, Віктар Камароў, Аляксей Махроў, Сяргей Кастрыцкі, Імант Судмаліс, Отамарс Ошкалнс, Канстанцін Шкаруба, савецкі ваенны дзеяч Артур Спрогіс, Героі Сацыялістычнай Працы ССР Аўгустс Кірхенштэйнс, першы сакратар ЦК КП Латвіі Ян Калнберзін, скульптар Тэадор Залькалнс, палітык Вільгельм Лайвіньш, фатограф Улдыс Брыедыс.

З беларусаў на могілках пахаваны беларускія нацыянальныя дзеячы Рыгор Плыгаўка і Уладзімір Пігулеўскі, Герой Савецкага Саюза Георгій Ісакаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Могілкі Рыгі