Ві́льгельм Ме́ер-Лю́бке (; 30 студзеня 1861, Дзюбендорф, кантон Цюрых — 4 кастрычніка 1936, ) — швейцарскі лінгвіст (працаваў таксама ў Аўстрыі і Германіі), адзін з буйнейшых мовазнаўцаў-раманістаў XIX стагоддзя. Член-карэспандэнт Амерыканскай акадэміі медыевістыкі (1928).

Біяграфія Вучыўся ў Боне ў заснавальніка раманскай філалогіі Фрыдрыха Дыца. Выкаладаў у ўніверсітэтах Ены (1887—1889), Вены (1890—1914), Бона (з 1915).

Навуковая дзейнасць АЎтар прац па параўнальнай граматыцы і генетычнай класіфікацыі раманскіх моў, гісторыі румынскай мовы, албанскай мове.

Працягваючы традыцыі Дыца, стварыў фундаментальную параўнальную граматыку і этымалагічны слоўнік раманскіх моў, вытрыманыя ў духу паслядоўных младаграматычных прынцыпаў. Даказаў раманскую генетычную прыналежнасць румынскай мовы; заснаваў інстытут вывучэння румынскай мовы пры Венскім універсітэце. Займаўся таксама праблемамі субстрату ў гісторыі раманскіх моў.

Асноўныя публікацыі Grammatik der romanischen Sprachen. Leipzig, 1890—1902, Bd. 1—4; Einführung in das Studium der romanischen Sprachwissenschaft. Heidelberg, 1920 (3 выд.); Romanisches etymologisches Wörterbuch. Heidelberg, 1935 (3 выд.).

Крыніцы

Катэгорыя:Кампаратывісты Катэгорыя:Мовазнаўцы Швейцарыі Катэгорыя:Мовазнаўцы Аўстрыі Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Младаграматыкі