Яніс Медыньш (, ) — латышскі кампазітар і дырыжор, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай оперы і балета.

Біяграфія Бацька — Юрыс Медыньш — быў вайсковым музыкантам у расійскім войску, граў на кларнэце. Браты — Язэпс і Екабс — таксама сталі кампазітарамі.

У 1901—1908 гадах вучыўся ў Рыжскім інстытуце музыкі Эмільса Зігертса ў класах скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна.

Дэбютаваў у 1912 годзе.

Дырыжор аркестра Рыжскага латышскага тэатра і Латышскай оперы (да 1928 года), у 1928—1944 гадах — галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра і музычны кіраўнік Латвійскага радыё. У 1921—1944 годах выкладаў у Латвійскай кансерваторыі, з 1929 года — прафесар.

З 1944 па 1948 год жыў у Германіі, з 1948 года — у Стакгольме, у 1965 годзе прыязджаў на паўгода ў Рыгу.

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Латвіі