Маці Пальм (; ) — эстонскі спявак (высокі бас), педагог. Народны артыст Эстонскай ССР (1980).

Біяграфія Скончыў Талінскую кансерваторыю (1968), з 1976 года выкладаў у ёй. 3 1969 года саліст Нацынальнай оперы «Эстонія». Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону. Сярод партый: Барыс Гадуноў і Пімен, Іван Хаванскі («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), кароль Рэнэ («Іаланта» П. Чайкоўскага), Барыс Цімафеевіч («Кацярына Ізмайлава» Дз. Шастаковіча), Філіп II, Атыла («Дон Карлас», «Атыла» Дж. Вердзі), Галандзец («Лятучы галандзец» Р.Вагнера), Мефістофель («Мефістофель» А. Бойта), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Асмін («Выкраданне з сераля» В. А. Моцарта), Ваха («Вікерцы» Э.Аава), Мехіс («Агні помсты» Э.Капа) і інш. Выступаў як камерны спявак. Прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф.Віньяса Дордаля (Барселона, 1972). Дзяржаўная прэмія СССР 1983.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Эстоніі