Павел Русін з Кросна () — паэт-лацініст. Гуманіст.

Вучыўся ў Кракаўскім і Грэйфсвальдскім (Памеранія) універсітэтах. У 1499 годзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1506 годзе магістра вольных мастацтваў. У 1506—16 гадах прафесар Кракаўскага ўіверсітэта. Аўтар зборніка паэтычных твораў (1509). Выдаў творы старажытнарымскіх пісьменнікаў Персія Флака (1508), Сенекі (1513) са сваімі вершаванымі і празаічнымі прадмовамі. Сярод яго вучняў паэт Ян Вісліцкі, якому ён прысвяціў хвалебную элегію.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты