Амкар — расійскі футбольны клуб з Пермі. Заснаваны ў 1994 годзе, на прафесійным узроўні выступаў з 1995 года, у 2018 годзе быў расфарміраваны з—за фінансавых праблем. У расійскай Прэм’ер—лізе выступаў з 2004 па 2018 год. Фіналіст Кубка Расіі сезона 2007/08. Хатняй арэнай «Амкара» з’яўляецца стадыён «Звезда».

У 2020 годзе ўлады Пермскага краю агучылі зацікаўленасць у выкарыстанні брэнда «Амкар» для Акадэміі гульнявых відаў спорту і ў аднаўленні на працягу двух гадоў каманды першага дывізіёна. Адноўленая каманда «Амкар» у 2020 годзе прыняла ўдзел у першынстве III дывізіёна (зона «Урал і Заходняя Сібір»). 2 красавіка 2021 года футбольны клуб «Амкар» быў зарэгістраваны ў якасці некамерцыйнай арганізацыі.

Капітаны

1993—1994 Вячаслаў Аглезнёў 1995—1998 Сяргей Чабанаў 1999—2000 Канстанцін Парамонаў 2001—2004 Рустэм Хузін 2005—2006 Канстанцін Парамонаў 2007—2008 Аляксей Папоў 2008—2010 Марцін Кушаў 2011—2016 Дзмітрый Беларукаў 2016—2018 Петар Занеў 2020—2021 Цімафей Краеў 2021—2024 Яўген Цюкалаў 2025 Саслан Таказаў 2026—н.в. Яўген Цюкалаў

Гл. таксама Зорка-2005

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт клуба Сайт заўзятараў клуба

Катэгорыя:Футбольныя клубы Расіі Катэгорыя:Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2021 годзе Катэгорыя:Футбольныя клубы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Спорт у Пермі