Tiocfaidh ár lá (з , вымаўляецца «Чакі ар ла») — адзін з галоўных ірландскіх патрыятычных лозунгаў, разам з Erin go bragh («Ірландыя назаўжды»). Выказванне ўпершыню сустракаецца ў творы Джэймса Джойса «Партрэт мастака ў юнацтве» (1916), дзе герой-нацыяналіст Майкл Дэвін прамаўляе: «Яны памерлі за свае ідэалы, Стыві. Павер мне, наш дзень яшчэ прыйдзе!». Да здабыцця Ірландыяй незалежнасці выкарыстоўваўся нацыянальна-вызваленчым рухам, а ў час Паўночнаірландскага канфлікту — баевікамі і прыхільнікамі Ірландскай рэспубліканскай армііСекретное оружие ИРА: ирландские повстанческие песни. У сучаснасці лозунг выкарыстоўваецца партыяй Шын Фейн.
Пры ўсёй распаўсюджанасці лозунгу, ён сустракаецца з крытыкай з боку носьбітаў ірландскай мовы, паколькі адхіляецца ад правіл яе граматыкіDe Brún 2006 p.174; , так як форма ár (замест an) не з’яўляецца нарматыўнай, p.52. Як пазначыў паэт і пісьменнік Кіаран Карсан, выраз утвораны пад відавочным уплывам англійскай мовы, то ёсць уяўляе з сябе так званы «Béarlachas» — мяшанку з англійскіх і ірландскіх слоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітычныя лозунгіКатэгорыя:Вайна за незалежнасць ІрландыіКатэгорыя:Канфлікт у Паўночнай Ірландыі